wd wp Пошук:

Насенне гарбуза

Насенне ў абалонцы
Насенне голанасеннага (штырыйскага) гарбуза, у якога няма жорсткай абалонкі.

Насенне гарбуза (лац.: semen cucurbitae) — ядомае насенне гарбузоў або кабачкоў, звычайна, авальнае і плоскае. У большасці разнавіднасцяў гарбузоў пакрытыя шчыльнай жорсткай абалонкай белага колеру. У ежу ідзе спелае, ачышчанае ад рэшткаў каляплодніка і высушанае без падагрэву насенне.

Падрыхтоўка

Пасля здабыцця з пладоў насенне старанна прамываюць пад праточнай вадой і сушаць на адкрытым паветры пад падстрэшкамі або на гарышчах з добрай вентыляцыяй. Пры парушэнні правілаў сушкі яны цямнеюць, броснеюць і набываюць старонні пах. Некандыцыйнае насенне ўжываць не варта. У рознічны продаж насенне паступае як у абалонцы, так і ачышчаным.

Склад

У гарбузовым насенні змяшчаецца тлушч (да 40 %), у склад якога ўваходзяць гліцэрыды ліноленавай (да 45 %), алеінавай (да 25 %), пальміцінавай і стэарынавай (каля 30 %) кіслот; эфірны алей, фітастэрыны — кукурбітол, смалістыя рэчывы, арганічныя кіслоты; вітаміны C, B1 (да 0,2 мг/%); караціноіды і карацін разам — 20 мг/%, амінакіслоты[Крыніца?].

Выкарыстанне

Колер гарбузовага алею

Гарбузовае насенне найбольш папулярнае ў Мексіцы і Усходняй Еўропе[Крыніца?]. Насенне гарбуза — адзін з інгрэдыентаў мексіканскай падліўкі «моле»[en].

Насенне ўжываюць для перакусу ў сырым выглядзе або вараць, смажаць, пражаць на духу з дадаваннем цукру, карыцы або солі. Цеплавая апрацоўка памяншае ўтрыманне вітамінаў, але не ўплывае на змяшчэнне мікраэлементаў.

У афіцыйнай медыцыне насенне гарбузоў ужываюць як процігліставы сродак, у тым ліку пры інвазіі стужачнымі глістамі. У народнай медыцыне насенне раяць ужываць пры прастатыце.

Алей

З-за моцнага водару пры гатаванні ежы яго звычайна змешваць з іншымі відамі расліннага алею. Колер вар’іруецца ад рудавата-карычневага да цёмна-зялёнага. Гэты алей папулярны на паўднёвым усходзе Еўропы, асабліва ў краінах колішніх уладанняў Габсбургаў. Пацверджана[Кім?] яго эфектыўнасць для палягчэння сімптомаў адэномы прастаты. З гарбузовага алею выпрацоўваюць лекавы прэпарат «Тыквеол»[1].

Зноскі

  1. Тыквеол® капсулы 450 мг Архівавана 17 сакавіка 2016.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Гарбузовыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы, якія патрабуюць канкрэтызацыі
Катэгорыя·Мексіканская кухня
Катэгорыя·Ядомыя арэхі і семечкі
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц