wd wp Пошук:

Прастатыт

Прастатыт (лац.: prostata + itis — прастата + запаленне) — запаленне прадсталёвай залозы. Ускладненні хваробы выклікаюць зніжэнне палавой цягі, бясплоддзе, адэному і рак прастаты.

Папярэджанне

Хваробу прадухіляюць своечасовае і поўнае вылечванне запаленняў мочаспускальнага канала і Мачавога пузыра, нагляд за рэгулярным ачышчэннем кішэчніка, пешыя прагулкі, бег і плаванне, рэгулярны секс.

Прычыны

Развіццю хваробы спрыяюць пераахаладжэнне, маларухомы лад жыцця, праца ў сядзячым становішчы, працяглае палавое ўстрыманне(англ.) бел., рэгулярныя запоры, аслабленне імунітэту праз стрэсы і сапсаванае харчаванне.

Праявы

Захворванне выяўляецца праз павышэнне тэмпературы, ліхаманку, боль у прамежнасці(англ.) бел., яечках і паясніцы, частае і ўскладненае мочаспусканне, затрымку мачы[3].

Зноскі

  1. 1 2 Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. 1 2 3 4 Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Вольга Цыбульская. Такі няпросты прастатыт // Краіна здароўя. — 8 снежня 2007. — № 40 (53). — С. 5.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні, якія перадаюцца палавым шляхам
Катэгорыя·Прастата
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Андралагічныя захворванні
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта