wd wp Пошук:

Стужачныя чэрві

Сту́жачныя чэрві, цэстоды[1] (Cestoda) — клас паразітычных плоскіх чарвей (Plathelminthes).

Паразітуюць у пазваночных жывёлах. Апісана каля 3500 відаў. Даўжыня ад 0,5 мм да 30 метраў.

Свіны цэпень (Taenia solium)

Іх цела нагадвае стужку, якая складаецца з рознай колькасці (ад 4 да 1000) членікаў. На пярэднім канцы знаходзіцца галоўка з прысоскамі і (або) кручкамі для прымацавання да сценкі кішэчніка гаспадара. За галоўкай размешчана шыйка — зона росту. Ад яе адпачкоўваюцца новыя членікі, якія пастаянна павялічваюцца ў памерах.

Вызначальнай асаблівасцю стужачных чарвей з’яўляецца адсутнасць у іх стрававальнай сістэмы. Пажыўныя рэчывы яны ўсмоктваюць усёй паверхняй цела, пакрытай дробнымі варсінкамі, якія павялічваюць паверхню ўсмоктвання.

Стужачныя чэрві — гермафрадыты. У кожным членіку ёсць палавая гермафрадытная сістэма. Пасля апладнення яйцы назапашваюцца ў членіках і паступова, па меры аддзялення ад шыйкі новых членікаў, змяшчаюцца к канцу цела. Тут знаходзяцца спелыя членікі, запоўненыя яйцамі.

Некаторыя віды — небяспечныя паразіты чалавека (напр. бычыны цэпень); выкліканыя імі захворванні носяць назву цэстадозы.

Зноскі

  1. Стужачныя чэрві, Цэстоды // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 222. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15)., С.222

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Класы жывёл
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Стужачныя чэрві
Катэгорыя·Паразіты
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі