wd wp Пошук:

Стэарынавая кіслата

Стэарынавая кіслата (октадэканавая кіслата) — вышэйшая насычаная аднаасноўная карбонавая кіслата аліфатычнага шэрагу, якая мае формулу C18H36O2, або CH3(CH2)16COOH.

Белыя крышталі без паху і смаку, нерастваральныя ў вадзе і растваральныя ў дыэтылавым эфіры. Тлустая навобмацак.

Стэарынавая кіслата была адкрыта ў свіным сале ў 1816 годзе французскім хімікам Шэўрэлем. Атрымліваюць стэарынавую кіслату пры гідролізе тлушчаў і каталітычным акісленні вышэйшых алканаў.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Тлустыя кіслоты
Катэгорыя·Аднаасноўныя насычаныя карбонавыя кіслоты