wd wp Пошук:

Напады на пасольства Лівіі ў Мінску

Напады на пасольства Лівіі ў Мінску — серыя інцыдэнтаў з пранікненнем групы асоб, звязаных з Урадам нацыянальнай згоды Фаіза Сараджа, на тэрыторыю лівійскай дыпмісіі, лаяльнай Палаце прадстаўнікоў Агіла Салах Іса і Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара. Здарэнні адбыліся на фоне грамадзянскай вайны і двоеўладдзя ў Лівіі.

Кантэкст

У 2014 годзе ў Лівіі ўспыхвае грамадзянская вайна. Асноўнымі ўдзельнікамі канфлікту сталі два ўрада — у Трыпалі і Табруку. Першы ўзначальваў Фаіз Сарадж. Ён быў афіцыйна прызнаны кіраўніком дзяржавы ў ААН і карыстаўся падтрымкай Турцыі і некаторых заходніх краін. Другім кіраваў Агіла Салах Іса, які меў дружалюбныя адносіны з фельдмаршалам Халіфа Хафтарам. Іх альянс падтрымлівалі Францыя, Расія, ААЭ і Егіпет.

У Беларусі прысутнічалі прадстаўнікі ад абодвух бакоў, але будынак пасольства і непасрэдную работу з беларускім ўрадам мелі толькі прыхільнікі табрукскіх уладаў. Са слоў саветніка па бяспецы часовага паверанага ў справах Лівіі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Станіслава Кудрашава, канфлікт абвастрыўся за два месяцы да інцыдэнту, калі былы ваенны аташэ Рамадан Фарджані, у якога скончыліся паўнамоцтвы, вырашыў прысягнуць Фаізу Сараджу. Той скраў з рахунку пасольства некалькі мільёнаў долараў і наняў грамадзян Беларусі для ажыццяўлення нападу на дыпмісію. Як заявіў Алег Крыніцын, кіраўнік прыватнай ваеннай кампаніі «РСБ-Груп», што забяспечвала бяспеку пасольства, сярод нанятых маглі быць таксама ўкраінцы[1].

Напады

Ліпень—жнівень

У ліпені адбыўся першы інцыдэнт у будынку пасольства, калі сараджысты збілі часовага павераны па справах Лівіі ў Беларусі Мухамада Істэйта (у некаторых крыніцах Астэйта). Ён звяртаўся па дапамогу ў міліцыю, аднак праваахоўныя структуры не змаглі нічога зрабіць, так як гэта здарылася на тэрыторыі дыпмісіі, што па міжнародных законах з’яўляецца тэрыторыяй іншай дзяржавы. Пасля дадзенага выпадка быў заключаны дагавор з «РСБ-Груп», якая даслала ў Мінск сваіх супрацоўнікаў[2].

27 жніўня ў 6:04 раніцы група з 30 мужчын ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў праніклі на тэрыторыю лівійскага пасольства[1]. Па сведчанні Мухамада Істэйта, дадзеныя асобы не з’яўляліся лівійцамі. Усе яны мелі беларускае грамадзянства, але разам з імі былі часовы павераны ў справах Лівіі ў Беларусі ад УНЗ, былы часовы павераны і бухгалтар пасольства, таксама лаяльныя Сараджу. Усіх іх Істэйта ведаў асабіста[3]. Да спробы буйнага нападу падштурхнуў той факт, што камеры назірання ў пасольства не працавалі тры гады. За месяц да інцыдэнту ўсё было адрамантавана, аднак прыхільнікі УНЗ пра гэта не ведалі[4].

Натоўп пералез праз плот і пачаў рэзаць балгаркай вароты, пераварочваць мэблю, выломваць шкляныя дзверы ў пластыкавай раме і замкі. Мухамад Істэйта першым сустрэў налётчыкаў. Яны, з яго слоў, паклалі яго на зямлю і збілі[3]. Затым часовага паверанага ўспрабавалі выцягнуць з будынка, але супрацоўнікам «РСБ-Груп» удалося яго адбіць[2]. Ахоўнікі паспрабавалі выцесніць правапарушальнікаў, падчас чаго пачалася рукапашная бойка[1]. Работнікі пасольства Малдовы, якое знаходзілася па суседстве, выклікалі праваахоўнікаў. Да месца падзей прыбыла міліцыя разам з АМАПам, але па Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах яны не маглі зайсці на тэрыторыю дыпмісіі без запрашэння[5]. Аднак само з’яўленне праваахоўнікаў спыніла спробу штурму, пасля чаго тыя праверылі дакументы ў кожнага прысутнага. Як паведамляла «Камсамольская праўда», у міліцыянераў узніклі цяжкасці з вызначэннем рэальных супрацоўнікаў дыпламатычнага прадстаўніцтва, паколькі кожны бок заявіў аб сваёй легітымнасці[6]. Неўзабаве яны атрымалі распараджэнне ад кіраўніцтва не ўмешвацца і з’ехалі, даўшы дыпламатам самім разабрацца ў міжлівійскіх праблемах. У гэты час група прыхільнікаў УНЗ прад’явіла ўльтыматум, каб на працягу 15 хвілін дыпламаты пакінулі пасольства, перадаўшы будынак ураду Сараджа, інакш яны аднаўляюць штурм[1]. Тым не менш, паўторная атака не адбылася, і да поўдня ўсе староннія асобы пакінула пасольства, а ля ўваходу сабраліся прадстаўнікі СМІ[2].

Заявы

Снежань

У ноч на 20 снежня адбылася правакацыя з удзелам ПВК «РСБ-Груп», якая спрабавала захапіць лівійскае пасольства ў інтарэсах сараджыстаў. Байцы збіраліся пракрасціся ўнутр сілавым шляхам, кіраваў аперацыяй генеральны дырэктар «РСБ-Груп» Алег Крыніцын. Калі ў пасольства прыбыў Істэйта, яму аказалі супраціў і не пусцілі ў будынак. Пры гэтым Крыніцын прад’явіў дамову на ахову дыппрадстаўніцтва. Пагадненне было скасавана 1 кастрычніка таго ж года. Але гендырэктар «РСБ-груп» сцвярджаў, што дакумент сапраўдны, а яго супрацоўнікі маюць права зайсці ў дыпмісію для правядзення агляду. Паводле некаторых звестак, кампанія спрабавала правесці ўнутр прадстаўніка Трыпалі Эмхімеда аль-Маграві, які прысутнічаў на месцы здарэння разам з байцамі ПВК[9]. Як паказалі кадры з камер відэаназірання, байцы прыбылі на месца ў масках. Па прыездзе міліцыі супрацоўнікі ПВК прад’явілі дакументы і вымушаны былі разысціся[10].

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 На посольство Ливии в Минске напали неизвестные // РБК, 27 августа 2020
  2. 1 2 3 Неизвестные пытались взять штурмом посольство Ливии в Беларуси Архівавана 5 мая 2021. // TUT.BY, 27 августа 2020
  3. 1 2 3 В Минске около 30 человек напали на посольство Ливии // РИА Новости, 27 августа 2020
  4. И ещё пара слов о нападении на ливийское посольство в Минске Архівавана 19 красавіка 2021.
  5. МИД: причиной инцидента с посольством Ливии являются внутренние противоречия между ливийскими дипломатами // БЕЛТА, 27 августа 2020
  6. 1 2 В Минске штурмовали посольство Ливии // Комсомольская правда, 27 августа 2020
  7. Белоруссия объяснила штурм посольства Ливии в Минске // Интерфакс, 27 августа 2020
  8. Сторонники Сарраджа совершили нападение на посольство Ливии в Минске Архівавана 9 мая 2021. // Политика Сегодня, 27 августа 2020
  9. Штурм ливийского посольства в Белоруссии устроили сотрудники российского ЧВОК по заказу Триполи
  10. ЧВК “РСБ-Групп” уличили в работе на ливийское ПНС
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Падзеі 19 снежня
Катэгорыя·Снежань 2020 года
Катэгорыя·Ліпень 2020 года
Катэгорыя·Падзеі 27 жніўня
Катэгорыя·Жнівень 2020 года
Катэгорыя·Падзеі 20 снежня
Катэгорыя·2020 год у Мінску
Катэгорыя·Міжнародныя інцыдэнты