wd wp Пошук:

РСБ-Груп

«РСБ-Груп» альбо «Расійскія сістэмы бяспекі»[2] (руск.: Российские системы безопасности) — расійская кампанія, якая аказвае паслугі ваеннага кансалтынгу ў зонах c высокай тэрарыстычнай актыўнасцю і вядзення баявых дзеянняў. Фактычна, з’яўляецца прыватнай ваеннай кампаніяй. Мае рэгіянальны офіс у Сенегале, а таксама прадстаўніцтва ў Турцыі, Германіі і Італіі[3]. Займаецца размініраваннем, канкурэнтнай выведкай і аналітыкай, узброенай аховай і абаронай марскіх грамадзянскіх судоў ад марскіх піратаў у Адэнскім, Гвінейскім заліве, Малакскім праліве і г. д. Так, супрацоўнікі кампаніі «РСБ-груп» удзельнічалі ў размініраванні аднаго з найбуйнейшых цэментных заводаў Лівіі ў Бенгазі кампаніі Libyan Cement Company. Сума кантракту па звестках сродкаў масавай інфармацыі склала 10 млн долараў[4]. Паводле аспрэчваемых звестак ААН, падчас лівійскага канфлікту яе спецыялісты меркавана ажыццяўлялі абслугоўванне і рамонт ваеннай авіяцыі арміі фельдмаршала Халіфы Хафтара[5]. У жніўні 2020 года супрацоўнікі кампаніі адбілі напад на лівійскае пасольства ў Мінску[6]. Пазней яны ўступілі ў канфлікт з дыпмісіяй і нават самі спрабавалі яе захапіць[7].

Гл. таксама

Літаратура

Зноскі

  1. Паводле дадзеных ЕГРЮЛ; ОГРН 1057749205942.
  2. СМИ о РСБ-Групп
  3. Контактная информация и обратная связь на сайте «РСБ-Групп» Архівавана 29 студзеня 2018.
  4. В ливийской армии объяснили приглашение российской ЧВК
  5. ООН подсчитала бойцов ЧВК Вагнера в Ливии // Lenta.ru, 7 мая 2020
  6. На посольство Ливии в Минске напали неизвестные // РБК, 27 августа 2020
  7. Штурм ливийского посольства в Белоруссии устроили сотрудники российского ЧВОК по заказу Триполи

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 2005 годзе
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кампаніі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат