wd wp Пошук:

Наннамінстэрская кніга

Наннамінстэрская кніга (англ.: Book of Nunnaminster; Лондан, Брытанская бібліятэка, Harley MS 2965) — англасаксонскі малітоўнік IX стагоддзя.

Гісторыя

Яна была напісана ў каралеўстве Мерсіі, з выкарыстаннем «астраўнога» почырку (як на Брытанскіх астравах), звязанага з каралінгскім мінускулам. Верагодна, пазней належала Элсвіце(англ.) бел., жонцы Альфрэда Вялікага. Стаіць у адным шэрагу з такімі асобнікамі кніжнага мастацтва, як Сернская кніга(англ.) бел., Каралеўскі малітоўнік і Малітоўнік Харлі.

Апісанне

Як і ў Сернскай кнізе, ў ім утрымліваецца апавяданні пра Мукі Хрыстовы з чатырох Евангелляў і збор нелітургічных малітваў, многія з якіх ставяцца да Мук. Наннамінстэрская кніга мае некаторыя агульныя вершы з Сернскай кнігай. Яна ўключае некалькі сюжэтных ініцыялаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ілюмінаваныя рукапісы
Катэгорыя·Кнігі IX стагоддзя
Катэгорыя·Гіберна-саксонскія рукапісы
Катэгорыя·Калекцыя Харлі
Катэгорыя·З’явіліся ў IX стагоддзі
Катэгорыя·Хрысціянская літаратура