wd wp Пошук:

Надзея Станіславаўна Віслабокава

Надзея Станіславаўна Віслабокава (24 чэрвеня 1945, Рэчыца, Гомельская вобласць — 23 верасня 2013) — беларускі педагог, спецыяліст у галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі, філолаг. Доктар педагагічных навук (1997), прафесар (1999). Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1998).

Біяграфія

Скончыла Каломенскі педагагічны інстытут (спецыяльнасць «Руская мова і літаратура», 1967).

Працавала ў СШ № 2 г. Люберцы (Маскоўская вобласць, Расія, 1967—1972, настаўнік); СШ № 5 г. Віцебска (1972—1976, настаўнік); Вышэйшай педагагічнай школе (г. Зялёна Гура, Польшча, 1992—1996, дацэнт); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (з 1976, у 1987—1992 — загадчык кафедры рускай мовы, 1996—2004 — загадчык кафедры ўсходнеславянскай філалогіі, з 2005 — факультэт сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі, кафедра прыкладной псіхалогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: семантычны аспект моў славянскіх краін; праблемы асэнсавання інфармацыі; педагогіка; псіхалогія.

Узнагароды

Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (1995); нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998); Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000); Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2005).

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Памерлі ў 2013 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Філолагі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі факультэта сацыяльнай педагогікі і псіхалогіі ВДУ імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Філолагі СССР
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 чэрвеня
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцы
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»