wd wp Пошук:

Надзея Мікалаеўна Каткавец

Надзея Мікалаеўна Каткавец (29 верасня 1960, Тышкавічы, Іванаўскі раён) — беларуская дзяржаўная дзеячка, адна з самых запамінальных беларускіх чыноўніц, намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2013—2017 гады).

Біяграфія

Нарадзілася 29 верасня 1960 года на Палессі, у вёсцы Тышкавічы Іванаўскага раёна. Пасля школы хацела паступаць на гістфак Брэсцкага педінстытута. У 1987 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, у 2006 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

З 1983 па 1987 год займала пасаду эканаміста, галоўнага бухгалтара калгаса «Ленінскі шлях» Інжавінскага раёна Тамбоўскай вобласці.

З 1987 па 1995 год — галоўны эканаміст, старшыня кааператыва саўгаса «Гарадзец» Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

З 1995 па 2003 год — дырэктар Рэспубліканскага ўнітарнага эксперыментальна-вопытнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Усход» Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З 2003 па красавік 2012 года — першы намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

З 23 красавіка 2012 года — Дырэктар Дэпартамента аграпрамысловай палітыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі.

5 ліпеня 2013 года — 8 верасня 2017 года — намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У 2017 годзе ўзначаліла назіральны савет «Парытэтбанка».

З канца 2017 года заняла пасаду намесніка генеральнага дырэктара Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі.

Узнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзвюма Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь за шматгадовую плённую працу і значны асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу.

Сям’я

Шматдзетная маці, мае чатырох сыноў.

Хобі

Любіць гісторыю, асабліва перыяду Вялікай Айчыннай вайны. У вольны час гатуе піражкі — з сасіскамі, варанай каўбасой, згушчонкай. А таксама даглядае некалькі дзясяткаў вялікіх гаршкоў з дэкаратыўнымі кветкамі. Сярод відаў спорту яна аддае перавагу баскетболу і скачкам у вышыню.

Цікавыя факты

Надзея Каткавец вядомая яркімі прамовамі, што сабралі дзясяткі тысяч праглядаў на ютубе[1] [2] [3]

Зноскі

  1. Вяртанне Надзеі Каткавец
  2. Надзея Каткавец пра птушкафабрыкі
  3. Замминистра сельского хозяйства Надежда Котковец

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне