wd wp Пошук:

Навум Охрыдскі

Навум Охрыдскі (балг.: і макед.: Наум Охридски, таксама вядомы як Навум Праслаўскі; 830-я — 23 снежня 910 года, Охрыд) — балгарскі святы[3][4], асоба ўшанаваны ў сучасных Балгарыі і Паўночнай Македоніі.

Святы Навум разам са Святымі Кірылам і Мяфодзіем, а таксама са сваім падзвіжнікам Святым Кліментам Охрыдскім з’яўляецца адным з заснавальнікаў балгарскай рэлігійнай літаратуры. Балгарская Праваслаўная Царква ўключае Святога Навума ў лік Седзьмачысленікаў.

У 886893 гг ён пражываў у Праславе, стаўшы арганізатарам мясцовай літаратурнай школы.[5] Потым ён узначаліў школу ў Охрыдзе. У 905 годзе ён заснаваў манастыр на беразе возера Охрыд, сёння названы яго імем. Там жа захоўваюцца і яго мошчы.

У гонар яго названы бульвар у Сафіі, а таксама названа гара Святога Навума на востраве Смаленск (Лівінгстан) (Паўднёвыя Шэтландскія астравы).

Манастыр Св. Навума Охрыдскага ў Свеці-Наўм, Паўночная Македонія.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119463393 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Прападобны Навум Охрыдскі
  3. Жыціе Святога Навума
  4. Obolensky, Dimitri (1994). Byzantium and the Slavs/Візантыя і Славяне. St Vladimir’s Seminary Press. pp. 48-49. ISBN 088141008X. https://archive.org/details/byzantiumslavs0000obol.
  5. Pravoslavie.Ru / Особо чтимые святые Болгарской Православной Церкви

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Сярэдневяковыя балгарскія пісьменнікі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 910 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 830 годзе
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя X стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Святыя Балгарыі
Катэгорыя·Памерлі 23 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Балгарыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 830-я гады
Катэгорыя·Цудатворцы