wd wp Пошук:

Навум Кіслік

Навум Зіноўевіч Кіслік (26 верасня 1925, Масква — 27 снежня 1998) — беларускі пісьменнік і перакладчык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1930-я разам бацькамі вярнуўся на іхную радзіму ў Віцебск, вучыўся ў беларускай школе. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў рознарабочым, дахаўшчыком на элеватары, матарыстам-лябёдчыкам у Набярэжных Чаўнах (Татарская АССР). З канца 1942 года — у Чырвонай Арміі. Удзельнічаў у баях на Курска-Арлоўскай дузе. Быў двойчы паранены. Пасля дэмабілізацыі (1944) некаторы час працаваў рабочым на станкабудаўнічым заводзе ў Арэнбургу, вучыўся ў Арэнбургскім педагагічным інстытуце. З 1946 года — на філалагічным факультэце БДУ, які скончыў у 1951. Пасля вучобы працаваў настаўнікам рускай і беларускай мовы і літаратуры ў Дрысенскай сярэдняй школе. Быў літсупрацоўнікам у газеце «Літаратура і мастацтва» (1952—1958), потым — часопіса «Полымя» (1958—1959). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1954).

Творчасць

Дэбютаваў вершамі ў 1944 годзе (газета Паўднёва-уральскай ваеннай акругі «Сталинец»). Пісаў на рускай мове. Аўтар кніг паэзіі «Разговор с друзьями» (1956), «Поиск» (1959), «Позывные земли» (1961), «Повесть о прессованном порохе» (вершы, паэма, 1964), «Ветви» (вершы, паэмы, пераклады, 1969), «Праздник снегопада» (1972), «Воспоминание о вокзалах» (Масква, 1976), «Сентябрьская река» (вершы і паэма, 1978), «Первоснежье» (1980), «Разные годы» (вершы і паэма, 1984), «Зимний свет» (Масква, 1985). Кнігі выбранай паэзіі выйшлі ў 1975 і 1985 гг.

Пераклаў на рускую мову раман І. Мележа «Людзі на балоце» (1964), аповесці А. Карпюка «Данута» (1963), «Пушчанская Адысея» (Масква, 1966) і яго кнігу прозы «На лясных сцежках» (Масква, 1964), У. Караткевіча «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1966), зборнік паэзіі Я. Купалы (1979), творы Я. Коласа, М. Багдановіча, П. Броўкі, Р. Барадуліна, А. Вялюгіна, С. Дзяргая, А. Куляшова, У. Караткевіча, П. Панчанкі, А. Пысіна, А. Русецкага, М. Стральцова, М. Танка, Ю. Таўбіна і інш. У 1982 годзе выдаў кнігу перакладаў беларускай паэзіі «Спелый бор».

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені і медалямі.

Літаратура

  1. 1 2 3 (unspecified title) Праверана 13 лютага 2022.
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Памерлі 27 снежня
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 верасня
Катэгорыя·Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы