wd wp Пошук:

Міхнаўка

Мі́хнаўка[1] (трансліт.: Michnaŭka, руск.: Михновка) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Гідраграфія

На поўначы канал Бальшы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года працаваў вятрак.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Міхнаўка», працавалі на торфараспрацоўках (з 1931 года), конная крупадрабілка (з 1914 года), вятрак (з 1914 года), гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Парыжская камуна» (цэнтр — вёска Шкураты).

Паблізу ёсць жалезарудныя і тарфяныя радовішчы.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мі́хнава

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вуглоўскі сельсавет (Брагінскі раён)