wd wp Пошук:

Міхаіл VIII Палеалог

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Міхаіл Палеалог.

Міхаіл VIII Палеало́г (грэч.: Μιχαήλ Η΄ Παλαιολόγος) (1224/1225 — 11 снежня 1282) — візантыйскі імператар з 1261 года (як нікейскі імператар — з 1259), заснавальнік дынастыі Палеалогаў.

Пачаў свой шлях да трона як рэгент пры спадчынніку нікейскага імператара Феадора II Ласкарыда — малалетнім Іаане IV, якога ён асляпіў 25 снежня 1261 года, што рабіла немагчымым узыходжанне Іаана IV на прастол. Адваяваў у крыжакоў Канстанцінопаль, захоплены імі падчас Чацвёртага крыжовага паходу, і адрадзіў Візантыйскую імперыю.

У той жа час, Міхаіл заклаў аснову для далейшага аслаблення сваёй краіны. Знайшоўшы апору ў арыстакратыі, ён адвярнуўся ад простага народа, што ў далейшым вылілася ў дзве грамадзянскія вайны. Акрамя гэтага, імператар перастаў падтрымліваць мясцовы гандаль і рамяство, што дазволіла італьянскім гандлёвым рэспублікам умацаваць свае пазіцыі ў краіне.

Гл. таксама

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1282 годзе
Катэгорыя·Адлучаныя ад царквы
Катэгорыя·Палеалогі
Катэгорыя·Візантыйскія імператары XIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі 11 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Дынастыя Палеалогаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1224 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нікейскія імператары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нікейскай імперыі