wd wp Пошук:

Феадор II Ласкарыс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Феадор II. У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Феадор Ласкарыс.

Феадор II Ла́скарыс (грэч.: Θεόδωρος Β’ Λάσκαρης; 1221 — 16 жніўня 1258) — нікейскі імператар у 12541258 гадах.

Феадор быў сынам імператара Іаана III. Прыняўшы ўладу, Феадор адразу пачаў вайну супраць балгараў. Вайна была зацятай, і, паводле ўмоў міру, граніцы абедзвюх дзяржаў засталіся па большай частцы без змен, хоць рамеі атрымалі назад Фракію. Па характары імператар быў гарачым ва ўсіх адносінах і для сваіх саноўнікаў быў валадаром цяжкім і строгім. Ён не меў цвёрдасці свайго бацькі, але адрозніваўся ва ўсім шпаркасцю і вялікадушнасцю. Феадор быў чалавекам вучоным, умеў добра і красамоўна выкладаць свае думкі.

Неўзабаве пасля ўзыходжання на прастол Візантыі ён захварэў на цяжкую хваробу, так што ён часта ў час прыступу падаў на пол. Хадзілі чуткі, што імператар быў нібы зачараваны чарадзеямі. Таму рамейскія чыноўнікі Феадора многіз людзей, нават знатных, пры ім хапалі і кідалі ў вязніцу, ледзь толькі з’яўлялася падазрэнне, што яны займаюцца вядзьмарствам (Пахімер: 1; 8; 12-13). Незадоўга да смерці Феадор, якога знясільвала хвароба, ператварыўся паводле слоў Акрапаліта, у суцэльны шкілет (Акрапаліт: 74).

Ад дачкі Феадора II паходзіць сямейства Ласкары, якое кіравала гарадамі Вентымілья і Тэнд на італа-французскім памежжы.

Сям’я

Феадор II быў у шлюбе з Аленай Асенінай, дачкой цара Балгарыі Івана Асеня II.

Дзеці:

Зноскі

  1. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Ласкарысы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ізніку
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1221 годзе
Катэгорыя·Дынастыя Ласкарысаў
Катэгорыя·Нікейскія імператары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў 1258 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў Нікейскай імперыі