wd wp Пошук:

Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грыгаровіч. Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч (19 лістапада 1897, вёска Кавалічы, Гродзенскі павет, Гродзенская губерня, цяпер вёска Кавалічы, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць — 24 лістапада 1946, Масква) — савецкі ваенны дзеяч, генерал-маёр (4 чэрвеня 1940). Герой Савецкага Саюза (28 красавіка 1945).

Пачатковая біяграфія

Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч нарадзіўся 19 лістапада 1897 года ў вёсцы Малыя Кавалічы Гродзенскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць, ў сям’і рабочага.

Скончыў няпоўную сярэднюю школу.

Ваенная служба

Першая сусветная і грамадзянская вайны

У маі 1916 года быў прызваны ў рады Рускай імператарскай арміі.

Па заканчэнні вучэбнай каманды быў прызначаны на пасаду камандзіра аддзялення. У кастрычніку 1917 года чыне малодшага унтэр-афіцэра быў дэмабілізаваны з радоў арміі. Тады ж уступіў у шэрагі Чырвонай гвардыі і прызначаны на пасаду малодшага камандзіра ў чырвонагвардзейскім атрадзе. Знаходзячыся на гэтай пасадзе, прымаў удзел у падаўленні антысавецкага паўстання Данскога казацтва на чале з атаманам генералам А. М. Каледзіным у раёне Качэвані і Батайска.

У сакавіку 1918 года быў прызваны ў рады РСЧА і прызначаны на пасаду камандзіра ўзвода 18-га зводнага шпіталя і 43-га ваенна-санітарнага транспарту Паўднёва-Заходняга фронту(руск.) бел., у снежні 1919 года — на пасаду ваенкама санітарнай часткі 29-й брыгады 10-й стралковай дывізіі, а ў снежні 1920 года — на пасаду ваенкама 2-й брыгады гэтай жа дывізіі.

У 1920 годзе Грыгаровіч уступіў у шэрагі РКП(б).

З сакавіка па жнівень 1920 года ў ходзе савецка-польскай вайны прымаў удзел у баявых дзеяннях на брэст-літоўскім і варшаўскім напрамках, у лістападзе 1920 года — у баявых дзеяннях супраць войскаў пад камандаваннем генерала С. Н. Булак-Балаховіча ў Беларусі, а вясной і летам 1921 года — у падаўленні паўстання(руск.) бел. пад кіраўніцтвам А. С. Антонава(руск.) бел. ў Тамбоўскай губерні. У сакавіку 1922 года дывізія была перадыслацыравана ў Туркестан, дзе вяла баявыя дзеянні па падаўленні басмачаства(руск.) бел. ва Усходняй Бухары(руск.) бел..

Міжваенны час

У лютым 1923 года Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч быў прызначаны на пасаду ваенкама 2-га Сібірскага стралковага палка (1-я стралковая дывізія), у верасні — на пасаду ваенкама 96-га Петраградскага стралковага палка (32-я стралковая дывізія), у кастрычніку 1926 года — на пасаду ваенкама 93-га стралковага палка, а затым — на пасаду камандзіра батальёна 92-га стралковага палка 31-й стралковай дывізіі.

У 1928 годзе скончыў курсы ўдасканалення камсаставу «Выстрал».

У сакавіку 1930 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 101-га стралковага палка (34-я стралковая дывізія), дыслакаванага ў Сызрані. У лютым 1932 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 21-га стралковага палка 73-й стралковай дывізіі, у снежні — на пасаду памочніка камандзіра гэтай дывізіі, у жніўні 1937 года — на пасаду начальніка Омскага ваеннага вучылішча, а ў жніўні 1939 года — на пасаду камандзіра 58-га стралковага корпуса.

Вялікая Айчынная вайна

У жніўні 1941 года 58-й стралковы корпус быў уведзены на тэрыторыю Ірана, дзе прыкрываў савецка-іранскую мяжу.

У чэрвені 1943 года генерал-маёр Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч быў накіраваны на вучобу на паскораны курс пры Вышэйшай ваеннай акадэміі імя К. Я. Варашылава, па заканчэнні якога з снежня 1943 года знаходзіўся ў распараджэнні Маршала Савецкага Саюза Г. К. Жукава. Удзельнічаў у распрацоўцы аперацыі па штурму і вызвалення Тернополя на 1-м Украінскім фронце.

5 красавіка 1944 года быў прызначаны на пасаду камандзіра 23-га стралковага корпуса (60-я армія, 1-ы Украінскі фронт), які ўдзельнічаў у Львоўска-Сандамірскай наступальнай аперацыі(руск.) бел. і вызваленні Львова, Будапешцкай аперацыі(руск.) бел. і вызваленні Будапешта, Венскай наступальнай аперацыі і вызваленні гарадоў Комарам і Комарна. За ўдзел у Браціслаўска-Брноўской наступальнай аперацыі(руск.) бел. і вызваленні Браціславы корпус быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга і ўдастоены ганаровага наймення «Браціслаўскі».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 28 красавіка 1945 года за мужнасць, адвагу і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі, генерал-маёру Міхаілу Фролавічу Грыгаровічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 3755).

Пасляваенная кар’ера

Пасля заканчэння вайны працягваў камандаваць гэтым жа стралковым корпусам у складзе Цэнтральнай групы войскаў(руск.) бел..

З мая 1946 года генерал-маёр Міхаіл Фролавіч Грыгаровіч знаходзіўся на лячэнні ў Галоўным ваенным шпіталі, дзе 24 лістапада 1946 года і памёр ад цяжкай хваробы. Пахаваны на Увядзенскіх могілках(руск.) бел. (участак 4).

Узнагароды

Воінскія званні

Памяць

Зноскі

  1. Наградной лист. Подвиг народа. Праверана 28 лютага 2014.
  2. 1 2 3 Грыгаровіч, Міхаіл Фролавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі-Кадэнцыя. — С. 162. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2/

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі польска-савецкай вайны
Катэгорыя·Пахаваныя на Увядзенскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Суворава II ступені
Катэгорыя·Камандзіры карпусоў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі курсаў «Выстрал»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродзенскім раёне
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Памерлі ў 1946 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генерал-маёры СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада