wd wp Пошук:

Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рафальскі. Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі (1889, Кіеў — 1937, Мінск) — рэжысёр яўрэйскага тэатра, педагог. Народны артыст Беларусі (1934).

Біяграфія

З 1908 вучыўся ў драматычнай школе кіеўскага таварыства «Салаўцоў». Працаваў акцёрам у тэатрах Кіева, Харкава, гастраляваў у Мінску і Віцебску. У 1921 годзе з аматараў арганізаваў у Мінску яўрэйскую тэатральную трупу, на базе якой была створана яўрэйская секцыя Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. З 1922 года кіраўнік гэтай секцыі. З 1926 года кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Стварыў і ў 1933—35 гадах узначальваў студыю пры тэатры. Член ЦВК БССР (1935—37). Пражываў у кватэры № 87 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску. Арыштаваны і расстраляны ў 1937 годзе. Рэабілітаваны пасмяротна[1].

15 лютага 1938 года ва ўласнай кватэры арыштавана яго жонка Яўгенія Маркаўна Рафальская (1887-?). 16 мая 1938 асобай нарадай пры НКУС асуджана як «жонка здрадніка радзімы, прыгаворанага да ВМП» да 8 гадоў ППК і этапавана ў Цемнікоўскі канцлагер НКУС Мардоўскай АССР. Вызвалена 24 ліпеня 1943. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 18.9.1956 трыбуналам БВА. Асабовая справа № 7157-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].

Творчасць

Паставіў спектаклі: «На пакаянным ланцугу» І. Перэца (1926), «Ботвін» А. Вевюркі (1928), «Гірш Лекерт» А. Кушнірова (1928), «Глухі» Д. Бергельсона (1929), «На 62-м участку» І. Дабрушына (1931), «Бойтра» М. Кульбака (1937).

Зноскі

  1. 1 2 РАФАЛЬСКІ Міхаіл Фадзеевіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Постаці Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Народныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Тэатральныя рэжысёры СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кіеве
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Члены ЦВК БССР
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1889 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Асобы