wd wp Пошук:

Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР

Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР — яўрэйскі тэатр, які існаваў у Мінску з 1926 па 1949 год. Адкрыўся 21 кастрычніка 1926 года спектаклем «На ланцугу пакуты» І. Перэца

Мастацкімі кіраўнікамі былі Міхаіл Фадзеевіч Рафальскі (1926—1937), Віктар Якаўлевіч Галаўчынер (1938-46). У розныя гады ў тэатры працавалі рэжысёры Леў Маркавіч Літвінаў, А. Айзенберг, народны артыст УССР Б. Норд, мастак Аляксандр Рыгоравіч Тышлер. У час Вялікай Айчыннай вайны тэатр працаваў у Новасібірску[1]. У сезоне 1946—1947 гадоў тэатр не меў уласнага памяшкання, трупа грала спектаклі на сцэне тэатра імя Янкі Купала па панядзелках і аўторках, у выхадныя дні. Тэатру быў прысвоены статус перасоўнага. Сярод лепшых пастановак — «Пігмаліён[ru]» Б. Шоу (1946, рэжысёр В. Галаўчынер). Аднак неўзабаве тэатр трапіў пад крытыку, яго абвінавачвалі ў адсутнасці ў рэпертуары актуальных сучасных твораў, у фармалізме і касмапалітызме. У красавіку 1949 года тэатр расфарміраваны.

Акцёры тэатра

Зноскі

  1. «Их не предупредили, что нужно бежать». Как еврейский театр из Белоруссии приютили в Новосибирске // sibreal.org 28 ліпеня 2020

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Тэатры Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·1926 год у Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Зніклі ў 1949 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1926 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР