wd wp Пошук:

Міхаіл Сямёнавіч Струк

Міхаіл Сямёнавіч Струк (11 лютага 1922, вёска Запясочча, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць12 ліпеня 1975) — савецкі ваеннаслужачы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, поўны кавалер Ордэна Славы, разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты 46-й стралковай дывізіі, яфроэйтар.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 студзеня 1922 года ў вёсцы Запясочча Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і селяніна. Беларус. Член КПСС з 1956. Адукацыя 4 класа. Працаваў у калгасе.

У Чырвонай Арміі з 1941. У баях Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941. Змагаўся з акупантамі на Ленінградскім і 2-м Беларускім франтах. Асабліва вылучыўся ў баях на тэрыторыі Ленінградскай вобласці і ў Польшчы.

Разведчык 49-й асобнай разведвальнай роты (46-я стралковая дывізія, 21-я армія, Ленінградскі фронт) радавы Струк на чале групы прыкрыцця ноччу 17 чэрвеня 1944 г. у г. Койвіста (цяпер Прыморск, Ленінградскай вобл.) удзельнічаў у захопе ў палон 4 варожых салдат. У баі забіў 5 пяхотнікаў.

Загадам па 46-й стралковай дывізіі ад 20 чэрвеня 1944 за мужнасць і адвагу праўяленыя ў баях чыровнаармеец Струк Міхаіл Пятровіч узнагароджаны ордэнам Славы 3-й ступені[1].

20 верасня 1944 яфрэйтар Струк у складзе той жа роты, дывізіі (2-я ўдарная армія) з байцамі ў баях на поўнач ад г. Пылтсама (цяпер Пылтсамаа, Эстонія) здабыў каштоўныя звесткі аб суперніку. У сутычцы з аўтамата знішчыў некалькі салдат, 2 узяў у палон асабіста, а ў складзе групы - 18.

Загадам па 2-й ударнай арміі ад 12 кастрычніка 1944 года за мужнасць і адвагу праяўленыя ў баях яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 2-й ступені[1].

У студзені 1945 на подступах да г. Цэханаў (Польшча) Струк у складзе той жа дывізіі, арміі (2-і Беларускі фронт) падабраўся да варожай агнявой кропкі, гранатамі знішчыў кулямёт, знішчыў 7 гітлераўцаў, 4 паланіў. У баі за г. Цэханаў першым атакаваў ворага, ведучы за сабой байцоў, забіў 6 салдат, 7 узяў у палон.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года за узорнае выкананне заданняў камандавання ў баях з нямецка-варожымі захопнікамі яфрэйтар Струк Міхаіл Сямёнавіч узнагароджаны ордэнам Славы 1-й ступені[1].

У 1946 годзе дэмабілізаваны. Вярнуўся ў родную вёску. Быў брыгадзірам паляводчай брыгады. Памер 12 ліпеня 1975 года.

Узнагароджаны ардэнамі Славы 1-й, 2-й, 3-й ступені, медалямі[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Міхаіл Сямёнавіч Струк на сайце «Героі краіны»

Спасылкі

Міхаіл Сямёнавіч Струк на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Поўныя кавалеры ордэна Славы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Жыткавіцкім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе