wd wp Пошук:

Міхаіл Піліпавіч Чэпік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чэпік. Міхаіл Піліпавіч Чэпік (3 жніўня 1925, в. Залессе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 22 лістапада 2000) — беларускі мастак.

Біяграфія

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1951 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Волкава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1953 года[1].

Працаваў у 1951—1985 гадах мастаком-сцэнографам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР. Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года[1], член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1960 года.

Жыў у г. Мінску[1]. Памёр 22 лістапада 2000 года[2].

Творчасць

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама ў акварэлі[1], графіцы, плакаце[2] і сцэнаграфіі[1]. Асноўныя творы: «Вечар у вёсцы» (1953)[2], палотны «1941 год», «За намі родная зямля» (1958[2])[1], «Горад увечары» (1961)[2], «Уставай, краіна агромністая…» (1967[2])[1], «Курган славы» (1970)[2], «Свята ўраджаю», «Балада», «Пра справы надзённыя», «На Купалле» (1975[2]), «Дрэва дружбы», «Партызанская быль» (1985[2]), «Асенні прыпар», «Маладзёжная брыгада», «Працоўныя будні» (1973[2]), «Час цвіцення траў» (1980[2]), «Вячоркі» (1989)[2], «Бульба» (1991)[2], «Над родным Нёманам. Я. Колас», «Сон» (абедзве 1992)[2], «Жніво», «Суровы час», «Паэт», «Буслы», «Адцвіла грэчка», «Азёрны край», «Лепельскі край»; партрэт В. Чарнабаева; серыя акварэляў і малюнкаў пра Мінск і Міншчыну; дэкарацыі да спектакля «Вертэр» Ж. Маснэ[1] (1959[2]). Творы вызначаюцца прастатой, раўнавагай і суразмернасцю кампазіцыі, яркай дэкаратыўнасцю, паэтызацыяй вобразаў[2].

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Чэпік Міхаіл Піліпавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 Л. Ф. Салавей. Чэпік Міхаіл Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акварэлісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Мастакі-плакатысты Беларусі
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 жніўня
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім раёне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Сцэнографы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1925 годзе
Катэгорыя·Асобы