wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Сомаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сомаў. Міхаіл Міхайлавіч Со́маў[2] (руск.: Михаил Михайлович Сомов; 7 красавіка 1908 — 30 снежня 1973) — савецкі акіянолаг, палярны даследчык, доктар геаграфічных навук (1954), Герой Савецкага Саюза (1951).

Біяграфія

М. М. Сомаў нарадзіўся ў Маскве. З 1928 года жыў і працаваў ва Уладзівастоку[3]. У 1929 годзе паступіў на суднабудаўнічы факультэт Далёкаўсходняга політэхнічнага інстытута. У 1933 годзе перапыніў вучобу і быў прыняты на пасаду лабаранта ў Ціхаакіянскі інстытут рыбнай гаспадаркі[3], дзе прымаў удзел у Ціхаакіянскай экспедыцыі пад кіраўніцтвам П. Ю. Шмідта і К. М. Дзяругіна. Пазней ён пераходзіць на працу ва Упраўленне бяспекі руху суднаў Далёкага Усходу на пасаду навукова-тэхнічнага супрацоўніка гідраметэаралагічнага аддзела[3]. З 1934 года М. М. Сомаў у Маскве. У 1937 годзе скончыў Маскоўскі гідраметэаралагічны інстытут. З 1938 годзе залічаны ў склад экспедыцыі па лядовай разведцы з паветра цэнтральнай Арктыкі. З 1939 года працаваў у Арктычным інстытуце ў Ленінградзе і вучыўся ў аспірантуры пры ім. У 1939 годзе прымаў удзел у першым паходзе па Паўночнаму марскому шляху[4]. У 1940 годзе М. М. Сомаў залічаны ў аспірантуру Арктычнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі[4] з лістапада 1941 года. Удзельнічаў у лядовых аперацыях у складзе Беламорскай флатыліі, адбіцці атакі нямецкага крэйсера «Адмірал Шэер» на востраў Дзіксан у жніўні 1942 года[4]. У 1943 годзе звольнены ў запас у званні капітана[4]. У 1948—1949 гадах прымаў удзел у Высокашыротных паветраных экспедыцыях «Поўнач-2» і «Поўнач-4»[4]. У 1950 годзе абараніў М. М. Сомаў абараніў кандыдацкую дысертацыю і быў прызначаны гідролагам Цэнтральнага штаба марскіх аперацый у Галоўным упраўленні Паўночнага марскога шляху[3]. У 1950—1951 гадах узначальваў дрэйфуючую станцыю «Паўночны плюс-2». З 1951 года М. М. Сомаў на пасадзе намесніка дырэктара па навуковай частцы Арктычнага інстытута. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 1955 годзе прызначаны начальнікам першай Комплекснай антарктычнай экспедыцыі Акадэміі навук СССР, якая 13 лютага 1956 года першую савецкую навуковую абсерваторыю «Мірны» ў Антарктыдзе. У ліпені 1957 года М. М. Сомаў прызначаны намеснікам дырэктара па антарктычных даследаваннях Арктычнага навукова-даследчага інстытута, у 1962 годзе — начальнікам восьмай сезоннай савецкай антарктычнай экспедыцыі[3].

Жыў і працаваў М. М. Сомаў у Ленінградзе. Памёр 30 снежня 1973 года. Пахаваны на могілках у пасёлку Камарова (Курортны раён Санкт-Пецярбурга)[4].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Асноўныя навуковыя працы М. М. Сомава па вывучэнню лядовага рэжыму палярных мораў і забеспячэнню арктычнай навігацыі лядовымі прагнозамі. У 1958—1964 гадах быў прадстаўніком СССР у Спецыяльным камітэце па антарктычных даследаваннях (сучасны Навуковы камітэт па антарктычным даследаванням (SCAR)).

Узнагароды і званні

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 3 Сомов Михаил Михайлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн, 2002
  3. 1 2 3 4 5 Михаил Михайлович Сомов (1908—1973) (руск.)  // Сайт Арктычнага і антарктычнага навукова-даследчага інстытута
  4. 1 2 3 4 5 6 Сомов Михаил Михайлович на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў 1973 годзе
Катэгорыя·Акіянолагі
Катэгорыя·Памерлі 30 снежня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «У памяць 250-годдзя Ленінграда»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Даследчыкі Антарктыкі
Катэгорыя·Даследчыкі Арктыкі
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Пахаваныя на Камароўскіх могілках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары геаграфічных навук
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных