wd wp Пошук:

Міхаіл Міхайлавіч Казлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Казлоў і Міхаіл Казлоў. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Казлоў (нар. 12 лютага 1990, Магілёў) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Дынама».

Клубная кар’ера

З 2008 года гуляў за дубль магілёўскага «Дняпра», з 2010 года стаў трапляць у аснову. У сезоне 2012 як трывалы ігрок асновы дапамог клубу перамагчы ў Першай лізе.

Пасля выхаду ў Вышэйшую лігу захаваў трывалае месца ў аснове, звычайна гуляў на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У сезоне 2014 часам выкарыстоўваўся ў якасці флангавага абаронцы.

У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры», але беспаспяхова[2]. У лютым 2015 года разарваў кантракт з «Дняпром»[3] і стаў іграком «Віцебска»[4].

У складзе віцебскага клуба замацаваўся ў якасці асноўнага апорнага паўабаронцы. У ліпені-жніўні 2015 года не гуляў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. Пачатак сезона 2016 прапусціў з-за чарговай траўмы, з чэрвеня зноў стаў асноўным апорным паўабаронцам. У сезоне 2017 выхадзіў на поле ва ўсіх 30 матчах чэмпіянату Беларусі. У сезоне 2018 быў адным з асноўных ігракоў каманды (толькі ў канцы сезона стаў радзей выхадзіць на поле з-за траўмы), дапамог ёй заняць высокае чацвёртае месца ў чэмпіянаце Беларусі, а сам трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату. У сезоне 2019 заставаўся асноўным іграком віцебскай каманды.

У снежні 2019 года перайшоў у мінскае «Дынама»[5]. У сезоне 2020 пареважна з’яўляўся ў стартавым складзе, у 2021 годзе стаў часцей выхадзіць на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт са сталічным клубам[6].

Міжнародная кар’ера

У 2011 годзе згуляў адзін матч за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008дубльДняпро210
2009дубльДняпро250
2010Д1Дняпро130
2011Д1Дняпро320
2012Д2Дняпро270
2013Д1Дняпро310
2014Д1Дняпро291
2015Д1Віцебск182
2016Д1Віцебск180
2017Д1Віцебск301
2018Д1Віцебск242
2019Д1Віцебск260
2020Д1Дынама212
2021Д1Дынама220

Зноскі

  1. Mikhail Kozlov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Габовда и Козлов не подошли «Шахтеру», серб Чович по-прежнему на просмотре
  3. Михаил Козлов покинул “Днепр”
  4. “Витебск” подписал Михаила Козлова
  5. Михаил Козлов подписал контракт с минским “Динамо”
  6. Минское “Динамо” продлило контракты с Козловым и Бутаревичем
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы