wd wp Пошук:

Міхаіл Мікалаевіч Гардзяйчук

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Міхаіл Гардзяйчу́к (нар. 23 кастрычніка 1989, Сарань, Карагандзінская вобласць, Казахская ССР) — беларускі футбаліст, нападнік брэсцкага «Дынама». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2013—2019). Футбаліст года Беларусі (2017).

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў Казахстане, потым гуляў за «Хвалю» і «Нафтан», дзе стаў іграком асноўнага складу. У снежні 2010 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Адзначыўся голам адразу ў першым афіцыйным матчы за новы клуб (у браму «Пары Сен-Жэрмен» у Лізе Еўропы).

У сакавіку 2012 года разам з Максімам Скавышам быў аддадзены ў арэнду ў бабруйскую «Белшыну», а праз год, у студзені 2013 года, быў выкуплены бабруйскім клубам. У сезоне 2013 стаў лідарам і найлепшым бамбардзірам бабруйскага клуба, звычайна гуляў на пазіцыі правага атакуючага паўабаронцы, але некаторы час выкарыстоўваўся ў якасці цэнтральнага нападніка.

У студзені 2014 года зноў перайшоў у барысаўскі БАТЭ[4]. На гэты раз здолеў замацавацца ў аснове барысаўчан, гуляў пераважна на пазіцыі правага ўскрайняга нападніка. У чэрвені і ліпені 2014 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў аснову. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клуба ў чэмпіянаце, быў прызнаны найлепшым нападнікам чэмпіянату Беларусі 2014.

У сезоне 2015 заставаўся адным з асноўных ігракоў БАТЭ. 24 лістапада 2015 года ўжо на другой хвіліне матча забіў гол у браму «Баера» ў Лізе чэмпіёнаў (1:1), які стаў найхутчэйшым для барысаўчан у турніры. У лютым 2016 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[5]. У сезоне 2016 стаў часцей выкарыстоўвацца ў якасці цэнтральнага нападніка, у выніку з 15 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі, падзяліўшы гэты тытул разам з аднаклубнікам Віталем Радзівонавым. У сезоне 2017 вярнуўся на пазіцыю флангавага нападніка, з 18 галамі адзінаасобна стаў найлепшым бамбардзірам нацыянальнага чэмпіянату, а таксама быў прызнаны футбалістам года Беларусі.

Пачатак сезона 2018 прапусціў з-за траўмы, з красавіка пачаў з’яўляцца на полі, аднак у маі зноў выбыў праз праблемы са здароўем. Толькі ў верасні вярнуўся ў строй, звычайна стаў выхадзіць на замену.

У снежні 2018 года падпісаў двухгадовы кантракт з казахстанскім «Таболам»[6]. Спачатку гуляў у асноўным складзе, аднак пазней стаў заставацца на лаўцы запасных. У ліпені 2019 года пагадненне з «Таболам» было разарвана[7].

У жніўні 2019 года вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком брэсцкага «Дынама»[8]. Дапамог камандзе па выніках сезона 2019 стаць чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2020 заставаўся асноўным іграком дынамаўцаў.

У лютым 2021 года быў прадстаўлены ў якасці іграка латвійскай «Ліепаі»[9]. Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2022, калі іншыя беларускія ігракі (Алег Вераціла, Дзмітрый Бага і Яўген Бярозкін) пакінулі клуб. У чэрвені 2022 года разарваў кантракт з «Ліепаяй»[10]. Неўзабаве стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і ў ліпені падпісаў кантракт з клубам да канца сезона 2022[11].

Міжнародная кар’ера

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы 2011 у Даніі, хоць ні разу не выхадзіў на поле па прычыне траўмы. Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, на Алімпійскіх гульнях 2012 прымаў удзел ва ўсіх 3 матчах.

У лістападзе 2013 года галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Георгій Кандрацьеў запрасіў Гардзейчука ў зборную, дзе ён дэбютаваў 15 лістапада 2013 года ў таварыскім матчы супраць Албаніі. 8 верасня 2015 года ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2016 супраць Люксембурга аформіў дубль, тым самым усталяваўшы выніковы лік 2:0.

Дасягненні

Зноскі

  1. Mikhail Gordejchuk // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mikhail Gordeichuk // FBref.com
  3. Mikhail Gordeychuk // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  4. Михаил Гордейчук возвращается в БАТЭ
  5. Михаил Гордейчук продлил контракт с БАТЭ
  6. Михаил Гордейчук стал игроком “Тобола”
  7. “Тобол” расторг контракт с Гордейчуком
  8. Михаил Гордейчук стал игроком брестского “Динамо”
  9. Гордейчук представлен в качестве игрока “Лиепаи”
  10. Михаил Гордейчук расторг контракт с “Лиепаей”
  11. Гордейчук вернулся в брестское “Динамо”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Табол Кастанай
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Белшына
Катэгорыя·Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліепая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Карагандзінскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Нафтан
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта