Міхаіл Кікоін (Мішэль Кікоін, фр.: Michel Kikoïne; 31 мая 1892, Гомель — 4 лістапада 1968, Парыж) — беларускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання, прадстаўнік Парыжскай школы(руск.) бел..
Нарадзіўся ў сям’і камерсанта ў Гомелі. У хуткім часе сям’я пераехала ў г. Рэжыцу Віцебскай губерні (цяпер Рэзэкнэ, Латвія). У 1904 сям’я перабралася ў Мінск.
Вучыўся ў прыватнай школе мастака Я. Кругера (Минск, 1907—1910), потым у малявальнай школе мастака І. Трутнева(руск.) бел. (Вільня, 1910—1912). З’ехаў у Парыж у 1912, дзе пасяліўся ў інтэрнаце бедных мастакоў «Вулле»(руск.) бел. («La Ruche»). На працягу некалькі месяцаў занімаўся ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе.
З 1914 прымаў удзел у выстаўках Восеньскага салона(руск.) бел. і салона Незалежных(руск.) бел. у Парыжы.
У 1920 выконваў абавязкі сакратара Восеньскага салона.
Першыя персанальныя выстаўкі прайшлі ў 1919 (галерэя «Cheron») і 1924 (галерыі «Netter», «L. Zborovsky»).
У 1924 атрымаў французскае грамадзянства.
Удзельнічаў у выстаўке сучаснага французскага мастацтва ў Маскве (1928).
З 1928 працаваў ва ўласным атэлье–майстэрні на Манпарнасе, актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх выстаўках.
У 1968 памёр у Парыжы ў сваёй майстэрні.
Яго сын — французскі мастак Якаб Кікоін (14 красавіка 1920 — 2 красавіка 2020[6], псеўданім Жак Янкель(фр.) бел.). Разам з сястрой Клэр (1915—2013[7][8]) ён заснаваў Фонд Кікоіна пад эгідай грамадскай арганізацыі «Fondation du Judaïsme Français».
У экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзіцца адзін твор Міхаіла Кікоіна[9]. У карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» налічваецца шэсць жывапісных работ мастака[10].
Па замове ААТ «Белгазпрамбанк» быў зняты фільм «Михаил Кикоин. Поэтический мир на холсте».