wd wp Пошук:

Міхаіл Кікоін

Міхаіл Кікоін (Мішэль Кікоін, фр.: Michel Kikoïne; 31 мая 1892, Гомель — 4 лістапада 1968, Парыж) — беларускі і французскі мастак яўрэйскага паходжання, прадстаўнік Парыжскай школы(руск.) бел..

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і камерсанта ў Гомелі. У хуткім часе сям’я пераехала ў г. Рэжыцу Віцебскай губерні (цяпер Рэзэкнэ, Латвія). У 1904 сям’я перабралася ў Мінск.

Міхаіл Кікоін (у першым шэрагу злева), Вільня (1912)

Вучыўся ў прыватнай школе мастака Я. Кругера (Минск, 1907—1910), потым у малявальнай школе мастака І. Трутнева(руск.) бел. (Вільня, 1910—1912). З’ехаў у Парыж у 1912, дзе пасяліўся ў інтэрнаце бедных мастакоў «Вулле»(руск.) бел. («La Ruche»). На працягу некалькі месяцаў занімаўся ў парыжскай Нацыянальнай вышэйшай школе.

З 1914 прымаў удзел у выстаўках Восеньскага салона(руск.) бел. і салона Незалежных(руск.) бел. у Парыжы.

У 1920 выконваў абавязкі сакратара Восеньскага салона.

Першыя персанальныя выстаўкі прайшлі ў 1919 (галерэя «Cheron») і 1924 (галерыі «Netter», «L. Zborovsky»).

У 1924 атрымаў французскае грамадзянства.

Удзельнічаў у выстаўке сучаснага французскага мастацтва ў Маскве (1928).

З 1928 працаваў ва ўласным атэлье–майстэрні на Манпарнасе, актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх выстаўках.

У 1968 памёр у Парыжы ў сваёй майстэрні.

Яго сын — французскі мастак Якаб Кікоін (14 красавіка 1920 — 2 красавіка 2020[6], псеўданім Жак Янкель(фр.) бел.). Разам з сястрой Клэр (1915—2013[7][8]) ён заснаваў Фонд Кікоіна пад эгідай грамадскай арганізацыі «Fondation du Judaïsme Français».

У экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь знаходзіцца адзін твор Міхаіла Кікоіна[9]. У карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» налічваецца шэсць жывапісных работ мастака[10].

Па замове ААТ «Белгазпрамбанк» быў зняты фільм «Михаил Кикоин. Поэтический мир на холсте».

Публічныя зборы

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Michel KikoineOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 12 красавіка 2020.
  4. Michel Kikoïne
  5. Netherlands Institute for Art History
  6. Le peintre presque centenaire était très attaché à l’Yonne
  7. Rencontre avec Claire Maratier
  8. Donations from Claire Maratier and Lydie Lachenal. The School of Paris in the collections of the mahJ Архівавана 28 жніўня 2021.
  9. Урачыстая цырымонія перадачы ў дар жывапіснага твора Міхаіла Кікоіна (1892—1968) «Нацюрморт» (бел.)  (недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2021.
  10. Кикоин Михаил

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Парыжская школа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гомелі
Катэгорыя·Памерлі 4 лістапада