wd wp Пошук:

Міхаіл Іосіфавіч Гузікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гузікаў. Міхаіл Іо́сіфавіч Гу́зікаў (ідыш: יחיאל מיכל גוזיקאָװ — Іехіэл Міхл Гузікаў; 14 верасня 1806, Шклоў27 кастрычніка 1837, Ахен) — беларускі музыкант-клезмер, вынаходнік ксілафона.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Шклове. Ён удасканаліў беларускі народны інструмент брусочкі, з чаго і атрымаўся сучасны ксілафон, і гастраляваў з ім у Аўстрыі, Германіі, Бельгіі і Францыі, выконваючы творы Паганіні, Вебера і Гумеля, а таксама беларускія народныя мелодыі. У 1836 годзе, за год да яго смерці, у Вене выйшла кніга вядомага музыкзнаўца Шлёзінгера «Міхаіл Гузікаў і яго інструмент з дрэва і саломы». Творчая кар’ера Гузікава была нядоўгай: яго кволае здароўе не вытрымала канцэртных нагрузак, і ён памёр ад сухотаў у Ахене ва ўзросце 31 года.

Творчасць

Ксілафон, удасканалены Гузікавым

Пра выканальніцкае мастацтва Гузікава станоўча адклікаліся вядучыя музыканты таго часу, такія як Фелікс Мендэльсон і Фердынанд Хілер. Музыказнаўца Франсуа Феці напісаў пра яго артыкул у сваёй працы «Біяграфіі музыкантаў».

Гузікаў мае вялікае значэнне як стваральнік мадэлі ксілафона, якая выкарыстоўвалася на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў практычна без змен. Дзякуючы яму ксілафон змог стаць паўнавартасным інструментам класічнай музыкі.

Арыгінальныя творы Гузікава не захаваліся.

Зноскі

  1. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 21 кастрычніка
Катэгорыя·Музыканты Польшчы
Катэгорыя·Памерлі ў Ахене
Катэгорыя·Памерлі 27 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Выканаўцы яўрэйскай музыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1806 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1837 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шклове
Катэгорыя·Музыканты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных