wd wp Пошук:

Нікало Паганіні

Нікало Паганіні (італ.: Niccolò Paganini; 27 кастрычніка 1782, Генуя, Генуэзская рэспубліка — 27 мая 1840, Ніца, Сардзінскае каралеўства) — італьянскі скрыпач і гітарыст-віртуоз, кампазітар. Адна з найбольш яскравых асоб музычнай гісторыі XVIII—XIX ст. Прызнаны геній сусветнага музычнага мастацтва.

Біяграфія

Першае публічнае выступленне адбылося ў 11 гадоў, а першае канцэртнае турнэ — у 15 гадоў. Даў сотні канцэртаў у буйнейшых гарадах Еўропы. Яго ігра на скрыпцы вызначалася надзвычайнай лёгкасцю, віртуознасцю. Творчая дзейнасць Нікало Паганіні была перарвана ў 1834 ў сувязі з пагаршэннем стану яго здароўя і шэрагам публічных скандалаў. Фантастычная віртуознасць, дэманічнае аблічча, вулканічны тэмперамент парадзілі легенды вакол яго імя. Заклаў асновы сучаснай скрыпічнай выканальніцкай тэхнікі. З-за надзвычайнага майстэрства ігры на скрыпцы многія сучаснікі лічылі, што Паганіні валодае нейкай недасягальнай для іншых таямніцай ці нават што ён прадаў душу д’яблу. Яго творчасць аказала надзвычай моцны ўплыў на развіццё скрыпічнага мастацтва ўсіх наступных эпох.

Уласныя творы Нікало Паганіні маюць мноства вельмі складаных пасажаў, што сведчыць пра багацце тэхнічных прыёмаў. Адметная рыса яго твораў — гарманічнае спалучэнне высокай тэхнікі з творчай вынаходлівасцю і лагічнасцю канструкцыі. Яго музыка была класічнай па форме, але мела шмат рыс рамантызму.

Дзіўная калекцыя скрыпак Паганіні

Віртуоз добра разбіраўся ў музычных інструментах. Ён меў калекцыю скрыпак старажытных майстроў Італіі, сярод якіх былі творы Амаці, Гварнеры, Антоніа Страдзівары, Карла Бергонці. Асобна выдзяляў Паганіні скрыпку работы Гварнеры, якую па завяшчанні атрымаў родны горад музыканта — Генуя. Славуты інструмент нехта трапна назваў «Удава Паганіні». Па завяшчанні музыканта «Удава Паганіні» перададзена ва ўласнасць горада Генуя.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 4 Г. Риман Паганини // Музыкальный словарь: Перевод с 5-го немецкого издания / под ред. Ю. Д. Энгель — М.: Музыкальное издательство П. И. Юргенсона, 1901. — Т. 3. — С. 980–981.
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. 1 2 Паганини Никколо // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. http://www.cimiterodellavilletta.parma.it/villetta/scheda.asp?idItem=14390 Праверана 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1840 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1782 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Скрыпачы Італіі
Катэгорыя·Памерлі ў Ніцы
Катэгорыя·Рамантычныя кампазітары
Катэгорыя·Пахаваныя ў Парме
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатой шпоры
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 27 мая
Катэгорыя·Акадэмічныя музыканты Італіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Генуі
Катэгорыя·Масоны Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных