wd wp Пошук:

Міхал Наўка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Наўка.

Партрэт, аўтар Ганка Краўцэц, 1960 год

Міхал Наўка (в.-луж.: Michał Nawka, 22 лістапада 1885, Радвар, Германія16 сакавіка 1968, Будзішын, ГДР) — лужыцкі пісьменнік, паэт, мовазнаўца, педагог і грамадскі дзеяч. Адзін са стваральнікаў лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі «Домавіна»[3][4].

Біяграфія

Нарадзіўся 22 лістапада 1885 года ў горадзе Радвар. Пасля заканчэння пачатковай школы ў 1900 годзе паступіў у каталіцкае педагагічнае вучылішча ў Будзішыне, якое скончыў у 1904 годзе. У 1903 годзе ўступіў у лужыцкае культурна-асветніцкае таварыства «Маціца сербская». Будучы студэнтам педагагічнага вучылішча, разам з Францам Кралем выдаваў дзіцячы часопіс «Zahrodka» (з 1906 года — «Raj») і дзіцячую бібліятэку. З 1904 года працаваў настаўнікам у горадзе Жытава і вёсцы Гайніцы. З 1906 па 1908 год настаўнічаў у вёсцы Здзер. Падчас працы ў гэтай вёсцы, арганізаваў у ёй хор «Meje». У 1908 годзе пераехаў у Радвар, дзе выкладаў да 1937 годзе. Арганізаваў у Радвары гарадскі лужыцкі хор, якім кіраваў да 1937 года. У 1909-1910 гадах рэдагаваў часопіс «Serbski hospodar». У 1912 годзе быў адным з ініцыятараў стварэння лужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Домавіна».

Пасля Першай сусветнай вайны ўдзельнічаў у дзейнасці розных лужыцкіх культурных і грамадскіх арганізацый. Удзельнічаў у дзейнасці спартыўнай арганізацыі «Сербскі сокал», выдаючы з 1928 па 1932 год іх друкаваны орган «Sokołske listy». У 1920 годзе прыняў удзел у міжнародным з’ездзе сокалсьскіх арганізацый у Празе. Супрацоўнічаў з лужыцкім Народным універсітэтам.

У 1923 годзе арганізаваў Саюз лужыцкіх харавых таварыстваў (Zwjazk serbskich spěwnych towarstwow).

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў падвяргаўся ціску з боку ўлады. У 1934 годзе быў высланы ў Хемніц, дзе прапрацаваў настаўнікам да 1945 года. У 1936 годзе перавёў на ніжнялужыцкую мову чын каталіцкай імшы «Missale Romanum». У 1945 годзе вярнуўся ў Будзішын. У 1945-1946 гадах працаваў у Будзішыне дырэктарам гарадской школы імя Фіхта. З 1946 па 1949 год быў дырэктарам педагагічных курсаў у Радвары. З 1949 па 1955 год выкладаў лужыцкія мовы ва ўніверсітэце імя Карла Маркса ў Лейпцыгу. У 1951 годзе стаў ініцыятарам стварэння «інстытута Сербскага» (у цяперашні час — Інстытут сарабістыкі) пры універсітэце імя Карла Маркса. З 1950 года па 1960 год рэдагаваў каталіцкі часопіс «Katolski Posoł».

У 1955 годзе выйшаў на пенсію. Памёр у 1968 годзе. Пахаваны на могілках святога Мікалая ў Будзішыне.

Сачыненні

Пісаў у асноўным вершы на верхнялужыцкай мове. Выдаў некалькі кніг па лужыцкаму мовазнаўству і дапаможнікаў па верхнялужыцкай мове. Займаўся перакладамі на верхнялужыцкую мову.

Паэтычныя зборнікі

Проза

Песенныя зборнікі

Лінгвістычныя сачыненні

Пераклады на верхнялужыцкую мову

Сям’я

У 1908 годзе ажаніўся з Ганнай Андрыцкец. У іхнім шлюбе нарадзілася 13 дзяцей. Адным з яго сыноў быў лужыцкі пісьменнік Антон Наўка.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Swartz A. Michał Nawka // Open Library — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
  3. 100 Jahre Domowina — Bund Lausitzer Sorben, von Dr. Peter Schurmann, Sorbisches Institut/Zweigstelle für niedersorbische Forschungen Cottbus (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2018. Праверана 26 кастрычніка 2018.
  4. Zur Geschichte der Domowina Архівавана 26 кастрычніка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Баўтцэне
Катэгорыя·Члены Маціцы серба-лужыцкай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Лужыцкамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Саксоніі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Лужыцкія грамадскія дзеячы
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Святога Мікалая (Баўтцэн)
Катэгорыя·Пісьменнікі ГДР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Верхнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных