wd wp Пошук:

Мінерва Макгонагал

Мінерва Макгонагал (англ.: Minerva McGonagall) — былы намеснік дырэктара, затым дырэктар Хогвартса. Была дэканам факультэта Грыфіндор і выкладчыкам трансфігурацыі. З’яўляецца зарэгістраваным анімагам, гэта значыць можа прымаць аблічча жывёлы, а менавіта паласатай кошкі з меткамі ў форме сваіх акуляраў вакол вачэй.

Гары Потэр і філасофскі камень

Назірала за Дурслямі, якім Дамблдар збіраўся падкінуць Гары Потэра.

Па ініцыятыве Мак-Гонагал Гары Потэр становіцца лаўцом каманды свайго факультэта па квідычы. Прымала ўдзел ва ўсталяванні аховы філасофскага камня.

Гары Потэр і Вязень Азкабана

Выдала Герміёне Грэйнджэр махавік часу, каб яна магла прысутнічаць на занятках.

Гары Потэр і Ордэн Фенікса

Мінерва Мак-Гонагал адыгрывае значную ролю. Калі Далорэс Амбрыдж і яе памагатыя атрымалі доўгачаканую нагоду для арышту Дамблдара, Мак-Гонагал выказала гатоўнасць на баку дырэктара, але Дамблдар угаварыў яе не рабіць гэтага. Яму ўдалося пазбегнуць арышту і пакінуць школу, пасля чаго пасаду дырэктара заняла Амбрыдж. У перыяд Амбрыдж ва ўладзе прафесар Мак-Гонагал сабатавала навучальны працэс. Напрыклад, на кансультацыі па выбары будучай прафесіі Мінерва, насупярэк пярэчанням Амбрыдж, заявіла, што дапаможа Гары стаць цемраборцам, будзе вучыць яго па начах і паклапаціцца пра тое, каб ён дамогся неабходных навыкаў, нават калі гэта будзе апошняе, што яна зробіць.

Мак-Гонагал заступілася за Хагрыда, калі за ім прыйшлі супрацоўнікі Міністэрства магіі, і была аглушана чатырма заклінаннямі, якія патрапілі ў яе адначасова, пасля чаго яе адправілі ў бальніцу Святога Мунга.

Гары Потэр і Прынц-паўкроўка

Мінерва Мак-Гонагал змагалася з Пажыральнікамі смерці і параніла Алекта Кэрау

Гары Потэр і Дары Смерці

Калі Валдэморт захапіў уладу над Хогвартсам, яна застаецца, каб абараніць вучняў ад Пажыральнікаў смерці, якія занялі выкладчыцкія пасады.

Калі Гары Потэр вяртаеца ў школу, прафессар Мак-Гонагал абясшкоджвае Амікуса Кэрау і разам з іншымі дэканамі ўступае ў сутычку з Пажыральнікамі. Дырэктару ж (Северусу Снэйпу) даводзіцца бегчы з Хогвартса па загадзе лорда Валдэморта, а Мінерва арганізуе абарону замка ад Валдэморта. У вырашальным баі змагаецца непасрэдна з Валдэмортам разам з Гарацыям Слізнартам і Кінгслі Брустверам.

Незаўбаве становіцца дырэктарам Хогвартса.

Спасылкі

Minerva McGonagall(англ.) . The Harry Potter Lexicon.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы гісторый пра Гары Потэра
Катэгорыя·Чараўніцы
Катэгорыя·Выдуманыя дырэктары школ