wd wp Пошук:

Гары Потэр і Дары Смерці

«Гары Потэр і Дары Смерці» (англ.: Harry Potter and the Deathly Hallows) — сёмы і апошні раман з серыі пра Гары Потэра, напісанай Джаан Роўлінг. Кніга была выдадзена 21 ліпеня 2007 года ў Вялікабрытаніі выдавецтвам «Bloomsbury», у Злучаных Штатах выдавецтвам «Scholastic Inc» і ў Канадзе выдавецтвам «Raincoast Books».

Роўлінг скончыла пісаць раман у студзені 2007 года. Да яго публікацыі Bloomsbury выдаткавала 10 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў, каб утаіць змест кнігі. «Гары Потэр і Дары Смерці» была выдадзена ў 93 краінах і стала самай хуткапрадаванай кнігай, якою застаецца і сёння. У першыя 24 гадзіны пасля публікацыі было прададзена 15 мільёнаў копій, у тым ліку больш за 11 мільёнаў у Злучаных Штатах Амерыкі і 1 — у Вялікабрытаніі. Папярэдні рэкорд у 9 мільёнаў належаў шостай частцы серыі «Гары Потэр і Прынц-паўкроўка». Раман пераклалі больш як на 120 моў.

«Гары Потэр і Дары Смерці» была адаптавана ў кіно ў дзвюх частках, першая з якіх выйшла ў лістападзе 2010 года і зарабіла больш за $960 мільёнаў у пракаце. Прэм’ера другой адбылася 15 ліпеня 2011 года і касавыя зборы склалі больш за $1,34 мільярда, што стала рэкордам сярод экранізацый раманаў пра Гары Потэра. Абедзве часткі здабылі збольшага спрыяльныя водгукі кінакрытыкаў.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кнігі 2007 года
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Кнігі пра Гары Потэра