wd wp Пошук:

Гары Потэр

Гэты артыкул — пра літаратурнага персанажа. Пра серыю раманаў гл. Серыя раманаў пра Гары Потэра.У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Потэр.

Гары Джэймс Потэр (англ.: Harry James Potter; нар. 31 ліпеня 1980 года) — выдуманы персанаж, галоўны герой серыі раманаў англійскай пісьменніцы Дж. К. Роўлінг. Калі яму было адзіннадцаць, высветлілася, што ён чараўнік, і будзе займацца магіяй у Школе Вядзьмарства і Чараўніцтва Хогвартс пад кіраўніцтвам дырэктара Альбуса Дамблдара. Двойчы перамог Цёмнага Лорда Вальдэморта, забойцу яго бацькоў. Муж Джыні Візлі ў эпілогу серыі кніг. У рэальнасці персанаж набыў вялікую папулярнасць ува ўсім свеце.

Агульныя звесткі

Здольнасці і якасці

Гары Потэр быў магічна абаронены дзякуючы самаахвяраванню сваёй маці. Абарона дзейнічала з таго моманту, калі маці ахвяравала сабой, каб уратаваць Гары, да моманту, калі ён назаўсёды пакінуў дом яе сястры. Калі б Гары Потэр застаўся жыць у гэтым доме, абарона трывала б да яго паўналецця.

Гары ўваходзіць у катэгорыю «паўкровак», бо, хоць абодва яго бацькі былі чарадзеі, яго маці, Лілі Эванс, была «магланароджаная». Тым часам, яго бацька, Джэймс Потар, быў чыстай крыві, і паходзіў з аднаго з найстаражытнейшых чыстакроўных родаў — Певерэлс, што жылі яшчэ да заснавання Хогвартса.

Гары Потэр быў горкруксам Вальдэморта. Ён стаў ім у той момант, калі Вальдэморт першы раз атакаваў яго заклёнам Авада Кедаўра ў Годрыкавай Лагчыне (самому Гары тады было крыху больш за год). Другую атаку гэта жа замовай Вальдэморт вырабіў у Забароненым лесе, падчас бойкі за Хогвартс. Гэта прывяло да таго, што частка душы Цёмнага Лорда пакінула Гары, і той перастаў быць горкруксам.

Гары Потэр дужа здольны ў абароне ад цёмных мастацтваў. Ужо на трэцім курсе ён навучыўся закляццю Патронуса.

Гары Потэр быў бліскучым гульцом у квідыч. Ужо на першым курсе ён гуляў за свой факультэт як лавец, стаўшы наймаладзейшым лаўцом за апошняе стагоддзе. У агульнай складанасці ён злавіў сніч і прынёс перамогу сваёй камандзе ў 7 з 9 гульняў. У дзвюх астатніх ён прайграў толькі таму, што самлеў: у адным выпадку праз з’яўленне дэментараў, у другім — цераз тое, што адзін з гульцоў яго каманды (Маклаген) ненаўмысна стукнуў Гары бладжэрам у галаву. Яго здольнасць да палётаў на мятле спатрэбіліся не толькі ў квідытчы: у першай кнізе Гары злавіў птушку-ключ, у чацвёртай — перамог цмока ў Трывядзьмарскім Турніры, а ў сёмай — выратаваў Драко Малфоя ад пякельнага полымя.

Характарыстыка

Паводле Роўлінг, Гары «змалку вымушаны прымаць свае ўласныя рашэнні». Ён «робіць памылкі», прызнала яна, але ўрэшце робіць тое, што кажа яму яго сумленне[1]. Пісьменніца кажа, што адна з паказальных сцэнаў з Гары — у чацвёртай кнізе, калі ён абараняе цела свайго мёртвага супраціўніка Сэдрыка Дыгары ад Вальдэморта. Яна паказвае смеласць ды самаадданасць Гары.

Роўлінг таксама кажа, што два найгоршыя недахопы характару Гары гэта «гнеў і, часам, фанабэрыстасць»[2], але і тое, што таксама ён мае прыроджаную шляхетнасць. Пасля сёмай кнігі Роўлінг адзначыла, што у характары Гары ёсць вялікая асаблівасць, якой няма нават у Вальдэморта: прызнанне непазбежнасці смерці.

Паводле меркавання Альбуса Дамблдара, дырэктара Хогвартса і персанажа той жа серыі кніг, Гары Потэр — чалавек, цалкам пазбаўлены эгаізму.

Прататып

Шмат у чым вобраз Гары зборны. Яго выгляд Роўлінг збольшага запазычыла ў свайго сябра Яна Потэра (Ian Potter), з якім гуляла ва ўзросце 2-7 гадоў у чараўнікоў, калі жыла ва Уінтэрбурне. Як і Гары, Ян у дзяцінстве насіў круглыя ​​акуляры. Пасля выхаду кнігі маці хлопчыка Рубі, якая у часы іх дзяцінства блізка сябравала з маці Джаан, напісала аўтарцы віншаванне з творчымі поспехамі. У лісце ў адказ Джоан падзякавала Рубі і пры гэтым запэўніла яе, што прататыпам Гары быў зусім не Ян. Хоць сама Роўлінг не адмаўляе таго факту, што Гары атрымаў сваё прозвішча менавіта ад Яна Потэра, Шон Сміт, які напісаў у 2002 годзе біяграфію пісьменніцы, выказвае здагадку, што прозвішча Джаан магла ўзяць ад пісьменніка Дэніса Потэра, што жыве ў Дзінскім Лесе, куды сям’я Роўлінг пераехала ў 1974 годзе.[3].

Зноскі

  1. Дж. К.Роўлінг, Стэнаграма Інтэрв’ю, The Connection (WBUR Radio), 12 кастрычніка 1999 года
  2. Дж. К.Роўлінг, Стэнаграма Вэб-чату
  3. Шон Сміт. Глава другая. Кніжнае Дзіцяці // Біяграфія стваральніка Гары Потэра. — М.: Астрель, 2002. — С. 39. — 314 с. — 10 000 экз. — ISBN 1-85479-820-0.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы-магі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Персанажы гісторый пра Гары Потэра
Катэгорыя·Выдуманыя сіроты