wd wp Пошук:

Міна Віткайц

Магіла Міны Віткайц, Бург, Германія

Мі́на Ві́ткайц (н.-луж.: Mina Witkojc, ням.: Wilhelmine Wittka, 25 мая 1893, Бург, Германія11 лістапада 1975, Папітц, ГДР) — ніжнялужыцкая паэтка, празаік, перакладчыца, журналістка і публіцыст. Разам з ніжнялужыцкім паэтам Мата Косыкам лічыцца класікам ніжнялужыцкай паэзіі. Лаўрэат прэміі імя Якуба Чышынскага.

Біяграфія

Нарадзілася 25 мая 1893 года ў горадзе Бург ў сялянскай сям’і Фрыца Поленьца і Марыяны Віткайц. У раннім дзяцінстве стала сіратой. З 1899 па 1907 год вучылася ў сярэдняй школе ў Бурзе. З 1907 года на працягу 10 гадоў працавала ў Берліне пакаёўкай, фларысткай і на ваенным прамысловым прадпрыемстве. У 1917 годзе вярнулася ў родны горад, дзе стала працаваць наёмным работнікам у сельскай гаспадарцы.

У жніўні 1921 года пазнаёмілася з групай чэшскіх і верхнялужыцкіх інтэлектуальных дзеячаў, якія натхнілі яе займацца культурнай дзейнасцю сярод лужычанаў. У 1922 годзе апублікавала свой першы верш у часопісе «Лужыца». У 1923 годзе пераехала ў Баўтцэн, дзе да 1931 года працавала рэдактарам ніжнялужыцкай газеты Serbski Саѕnik. Падчас яе рэдагавання наклад газеты дасягнуў з 200 да 1200 асобнікаў. У гэты ж час супрацоўнічала з лужыцкімі грамадскімі дзеячамі Арнаштам Мукай і Янам Чыжай. У 1925 годзе выпусціла свой першы паэтычны зборнік «Dolnoserbske basni» (Ніжнялужыцкія вершы). У 1926 годзе прымала ўдзел у Еўрапейскім кангрэсе нацыянальных меншасцяў, які адбыўся ў Жэневе. У гэты ж час займалася перакладамі на ніжнялужыцкую мову творы чэшскіх пісьменнікаў Бажэны Немцовай і Петра Безруча. Адкрыла ніжнялужыцкіх народных пісьменніц сясцёр Лізу Домашкайц і Мар’яну Домашкайц і дапамагала ім займацца літаратурнай дзейнасцю.

У гады Веймарскай рэспублікі неаднаразова прыцягвалася да суду «за антынямецкую дзейнасць»[3].

У 1933 годзе нацысцкі рэжым забараніў ёй займацца літаратурнай і журналісцкай дзейнасцю і яна засталася без сродкаў на існаванне, у сувязі з чым яна вярнулася ў Бург, дзе стала працаваць наёмным работнікам у сельскай гаспадарцы. У 1941 годзе яна з-за сваёй дзейнасці сярод лужычанаў была абвешчаная нацысцкім рэжымам «шкодным элементам» і адпраўлена ў Эрфурт, дзе яна прапрацавала ў сельскагаспадарчым прадпрыемстве да канца Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе яна апублікавала паэму «Erfurtske spomnjeśa» (Эрфурцкія ўспаміны), у якой апісала сваё жыццё ў Эрфурце.

У 1946 годзе яна пераехала на нядоўгі час у Баўтцэн, дзе працавала ў лужыцкай грамадскай арганізацыі Домавіна, потым пераехала ў Прагу, дзе пражывала да 1954 года. Вярнуўшыся ў 1954 годзе ў родны горад, яна жыла ў ім да сваёй смерці ў 1975 годзе.

У 1964 годзе за сваю літаратурную дзейнасць была ганаравана прэміі імя Якуба Чышынскага.

У апошнія гады свайго жыцця жыла ў доме састарэлых у вёсцы Папітц каля Бурга. Памерла 11 лістапада 1975 года і была пахаваная на могілках у горадзе Бург.

Літаратурная дзейнасць

Пісала празаічныя творы і вершы для ніжнялужыцкай газеты «Nowy Casnik». Была адным з арганізатараў ніжнялужыцкага літаратурнага зборніка «Serbska Pratyja». У 1934 годзе выдала паэтычны зборнік «Wĕnašk błośańskich kwĕtkow», які прынёс ёй вядомасць.

Асноўныя сачыненні

Пасмяротныя выданні

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118634119 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, стр. 145

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Лужыцкія публіцысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі імя Якуба Чышынскага
Катэгорыя·Члены Маціцы серба-лужыцкай
Катэгорыя·Памерлі ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лужыцкамоўныя паэты
Катэгорыя·Ніжнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Перакладчыкі на лужыцкую мову
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта