wd wp Пошук:

Мата Косык

Мата Косык (н.-луж.: Mato Kosyk, ням.: Matthäus Kossick, 18 чэрвеня 1853, Вербен, Германія11 лістапада 1940, Аклахома, ЗША) — ніжнялужыцкі паэт і журналіст. Разам з паэткай Мінай Віткайц лічыцца класікам ніжнялужыцкай паэзіі.

Біяграфія

Нарадзіўся 18 чэрвеня 1853 года ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння пачатковай школы паступіў у гімназію, якую быў вымушаны пакінуць ў 1873 годзе, каб працаваць на Лейпцыгскай чыгунцы. У гэты ж час напісаў свае першыя вершы. У 1877 годзе вярнуўся ў Вербен, дзе стаў займацца літаратурнай дзейнасцю, супрацоўнічаў з рознымі лужыцкім перыядычнымі друкаванымі выданнямі.

У 1880 годзе быў адным з заснавальнікаў ніжнялужыцкага культурна-асветніцкага таварыства «Maśica Serbska». У гэтым жа годзе стаў рэдактарам газеты на ніжнялужыцкай мове Bramborske Nowiny. Праца рэдактарам газет не прыносіла яму дастатковых сродкаў для жыцця, таму ён у 1883 годзе эміграваў у ЗША, дзе планаваў паступіць у лютэранскую семінарыю.

У ЗША стаў вывучаць лютэранскае багаслоўе ў Спрынгфілдзе і пазней — у Чыкага. Пасля заканчэння навучання быў прызначаны пастарам у парафіі горада Велсбург. Праз некаторы час вярнуўся на радзіму, каб працаваць пастарам у адной з мясцовых лютэранскіх парафіяў і займацца грамадскай дзейнасцю сярод лужычанаў. Мясцовая лютэранская царква не прызнала яго амерыканскую багаслоўскую адукацыю, і ён быў вымушаны зноў адправіцца ў ЗША.

З 1892 года знаходзіўся ў актыўнай перапісцы з лужыцкімі грамадскімі дзеячамі ў Германіі, пад уплывам якіх стаў зноў займацца літаратурнай дзейнасцю. Да 1913 года працаваў пастарам у нямецкамоўных лютэранскіх парафіях ЗША. У 1913 годзе купіў у Аклахоме ферму, дзе працаваў да сваёй смерці ў 1940 годзе.

Асноўныя сачыненні

Памяць

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Spise, Cełkowny wudawk. Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2014. Праверана 18 жніўня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1853 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Аклахоме
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1940 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада
Катэгорыя·Лужыцкамоўныя паэты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брандэнбургу
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Ніжнялужыцкія пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных