wd wp Пошук:

Мілаш Абіліч

Мілаш Абіліч на карціне эпохі рамантычнага нацыяналізму

Мілаш Абіліч, або Кабіліч (сербск.: Милош Обилић) — персанаж сербскага фальклору, які раніцай у дзень бітвы на Косавым полі (1389) закалоў турэцкага султана Мурада ў яго ж шатры. У сярэдневяковых крыніцах не згадваецца, само імя «Абіліч» упершыню зафіксавана ў XVIII стагоддзі.

Паводле падання ў яго канчатковай форме, Мілаш быў закатаваны па загадзе Баязіда ў той жа дзень разам з сербамі, захопленымі на Косавым полі. У асманскіх крыніцах сказана, што Мурад загінуў ад рукі сербскага воіна, які прыкінуўся мёртвым.

Паданне пра ордэн Дракона

Мілашу Абілічу ў народзе таксама прыпісваецца заснаванне ордэна Святога Георгія. Членамі ордэна нібыта былі дванаццаць рыцараў, а яго сімвалам служыў шчыт з выявай сонца з дванаццаццю прамянямі. Знакам адрознення членаў ордэна быў дракон, намаляваны на шлеме. Мілаш здзейсніў галоўную мэту ордэна, якая складалася ў знішчэнні асманскага султана, пад выглядам дэзерціра прабраўшыся ў лагер туркаў. З рыцараў ордэна пасля бітвы нібы ацалеў толькі Стэфан Лазаравіч, якога ўдалося пераправіць у Венгрыю да караля Жыгімонта, які пасля і «адрадзіў» (насамрэч заснаваў) ордэн Дракона.

У рэчаіснасці ніякіх рыцарскіх ордэнаў у праваслаўных краінах не існавала. Рыцарскія ордэны належаць да свету каталіцкага Сярэднявечча.

Памяць

У гонар нацыянальнага героя Сербіі названы:

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Постаці Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Гісторыя Сербіі
Катэгорыя·Памерлі 28 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 1389 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1350 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Косаве