wd wp Пошук:

Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў

Мікіта Сяргеевіч Крыўцоў (нар. 31 ліпеня 1992, г. Вілейка, Мінская вобласць — 12 жніўня 2020 (?), Мінская вобласць) — беларускі футбольны фанат, загінулы ўдзельнік акцый пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў Вілейцы, некаторы час жыў у Маладзечне. Быў фанатам ФК Маладзечна. З жонкаю гадаваў пяцігадовую дачку, сям’я жыла ў Жодзіне[1].

Ягоны брат — Павел Кухта, добраахвотнік у вайне ва Украіне. З 2022 года з’яўляецца кіраўніком варшаўскага Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам, якія ваююць у Батальёне імя Кастуся Каліноўскага.[2][3]

Гібель

Прымаў актыўны ўдзел у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацый на выбарах. 9 жніўня стаяў перад шэрагам АМАПу з бела-чырвона-белым сцягам на плошчы ў Маладзечне. 10 жніўня Мікіта казаў, што быў у Мінску, дзе ледзьве не трапіўся АМАПу на Нямізе[4].

Знік 12 жніўня. Раніцай гэтага дня ён паехаў на працу ў пасёлак Каралёў Стан пад Мінскам[5]. Паводле геалакацыі ягонага тэлефону Мікіта ў дзень свайго знікнення мог быць у шпіталі альбо ў міліцыі[6].

Увечары 22 жніўня вартаўнік дачнага кааператыву знайшоў цела Мікіты ў лесе на вуліцы Парніковай у Мінску. Ён выклікаў міліцыю і зрабіў фота. На фотаздымку бачна, што Мікіта стаіць на зямлі, такім чынам, назіральнікі сумняюцца ў тым, што ён скончыў жыццё самагубствам. Паводле вартаўніка, твару ў Мікіты фактычна не было, але зубы засталіся цэлыя. Бацькам адмовіліся паказваць цела для апазнання.[4]

Анжаліка, маці Мікіты Крыўцова, патлумачыла, што пасля здымкаў праграмы для «Белсата» да яе падышоў малады чалавек, які распавёў, што разам з Мікітай быў ў нейкай спартыўнай залі. Там іх збівалі і там таксама апошні раз «засвяціўся» мабільны тэлефон Мікіты. Паводле Анжалікі, гэты хлопец баіцца даваць паказанні[7].

18 сакавіка 2021 года стала вядома, што Следчы камітэт адмовіўся распачынаць крымінальную справу па факце смерці Мікіты Крыўцова «за адсутнасцю ў чыіх-небудзь дзеяннях складу злачынства»[8].

Пахаванне

Пахаваны Мікіта Крыўцоў на старых могілках у Маладзечне[9].

Гл. таксама

Зноскі

  1. Хруцкая, Зоя. Загінулы Мікіта Крыўцоў быў 9 жніўня на мітынгу ў Маладзечне (нявызн.) (недаступная спасылка). Рэгіянальная газета (23 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 студзеня 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  2. Беларусы аб’ядналіся супраць агрэсіі Пуціна
  3. Эмігранты з Беларусі дапамагаюць Батальёну імя К. Каліноўскага
  4. 1 2 Таямнічы сведка сцвярджае, што бачыў Мікіту Крыўцова жывым, але збітым. Сябры аднавілі апошнія дні хлопца (бел.) . Наша Ніва. Праверана 11 верасня 2021.
  5. У Маладзечне развітваюцца з пратэстоўцам, якога знайшлі павешаным у Менску (бел.) . Белсат. Праверана 11 верасня 2021.
  6. Удзельніка пратэстаў 12 жніўня знайшлі павешаным (бел.) . Белсат. Праверана 11 верасня 2021.
  7. Уткіна, Настасся. «Навошта забіваць?» Пра жыццё і знікненне Мікіты Крыўцова расказалі сям’я і сябры (нявызн.) (недаступная спасылка). Рэгіянальная газета (2 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2021. Праверана 11 верасня 2021.
  8. Служба информации «БГ». СК не будет возбуждать уголовное дело по факту смерти Кривцова – демонстранта, найденного повешенным в августе 2020-го(руск.) . Брестская газета (18 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2021. Праверана 19 сакавіка 2021.
  9. Магілы беларусаў, чые сьмерці зьвязаныя з пратэстамі. ФОТА
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскай вобласці
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вілейцы
Катэгорыя·Памерлі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Загінулыя на акцыях пратэсту ў Беларусі ў 2020 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1992 годзе