wd wp Пошук:

Мікулішкінскі валун

Міку́лішкінскі валу́н — геалагічны помнік прыроды на Беларусі. Размешчаны за 500 м на паўночны ўсход ад в. Мікулішкі Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Валун граніту парфірападобнага з асобнымі крышталямі палявога шпату ў выглядзе таблічак (1x3 см), біярыту і зернямі ружовага кварцу. Даўжыня валуна складае 2,2 м, шырыня 1,1 м, вышыня 2,7 м, у абводзе 6,2 м, аб’ём 6,5 м³, маса каля 17 т. Мае форму кліна. Прынесены ледавіком каля 20 тысяч гадоў назад з тэрыторыі Ленінградскай вобласці Расіі. Ахоўны статус нададзены ў 1993 годзе.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Мікулішкі (Першамайскі сельсавет)
Катэгорыя·Геалогія Шчучынскага раёна
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды мясцовага значэння Гродзенскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара