Мікало́юс Канстанці́нас Чурлё́ніс (літ.: Mikalojus Konstantinas Čiurlionis, польск.: Mikołaj Konstanty Czurlanis; 22 верасня 1875 — 10 красавіка 1911) — літоўскі кампазітар, мастак, дырыжор і культурны дзеяч.
Мікалоюс Чурлёніс нарадзіўся ў 1875 годзе ў Варэне ў сям’і арганіста. Бацька — Канстанцінас Чурлёніс, маці — Адэле Чурлёніене. Мікалоюс быў старэйшым з 9 дзяцей у сям’і. Калі яму споўнілася 3 гады, сям’я пераехала ў Друскенікі.
У 1889 годзе Мікалоюс Чурлёніс пачаў наведваць школу аркестра князя Мікалая Агінскага ў Плунге. У 1893 годзе з дапамогай князя паступае ў Варшаўскую кансерваторыю. У 1901 годзе пачынае наведваць заняткі ў Лейпцыгскай кансерваторыі.
Разам з Антанасам Жмуйдзінавічусам, Пятрасам Калпокасам, Пятрасам Рымшам і Каетонасам Склерусам быў адным з арганізатараў першай выстаўкі літоўскага мастацтва.
Верш «Саната» на беларускую мову пераклаў Алесь Разанаў[3].