wd wp Пошук:

Мікалаш Затаўканюк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Затаўканюк. Мікалаш (Мікола) Затаўканю́к (чэшск.: Mikoláš Zatovkaňuk, укр.: Микола Затовканюк; 21 верасня 1919, в. Палонка(укр.) бел., цяпер Луцкі раён, Валынская вобласць, Украіна) — чэшскі мовазнавец. Доктар філасофіі (1952).

Біяграфія

У 19391940 гадах вучыўся на завочным аддзяленні Луцкага педагагічнага інстытута. Скончыў у 1947 годзе Тбіліскі ўніверсітэт. У 19471949 гадах вывучаў славістыку ў Карлавым універсітэце ў Празе. З 1949 года выкладаў у гэтым універсітэце, у тым ліку курс «Уводзіны ў беларускую мову».

Навуковая дзейнасць

Займаецца параўнальным вывучэннем беларускай, украінскай і рускай моў, іх узаемадзеяннямі з заходне-славянскімі мовамі, тыпалогіяй блізкароднасных моў, псіхалінгвістыкай. Аўтар манаграфіі «Словазмяненне назоўнікаў ва ўсходнеславянскіх мовах» (1975), даследаванняў і артыкулаў па праблемах беларусістыкі: «Усходнеславянскія традыцыі і беларусістыка ў Пражскім універсітэце» (1970), «Пра лексічныя кантакты беларускай і польскай моў (з пункту гледжання моўнай інтэрферэнцыі)» (1973) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 15 мая 2020.
  2. Mikuláš Zatovkaňuk // NUKAT — 2002.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выкладчыкі Карлавага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Валынскай вобласці
Катэгорыя·Славісты Чэхіі
Катэгорыя·Мовазнаўцы Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1919 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 верасня
Катэгорыя·Беларусісты
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 17 верасня
Катэгорыя·Кандыдаты філалагічных навук
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе