wd wp Пошук:

Мікалай Якаўлевіч Зайцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зайцаў. Мікалай Якаўлевіч Зайцаў (25 сакавіка 1923; сяло Крупкі Аршанскага павета Віцебскай губерні — 18 лютага 2012, горад Мінск) — Герой Савецкага Саюза (1945), палкоўнік (1975), ваенны лётчык 1-га класа (1954), кандыдат філасофскіх навук (1982), дацэнт (1983).

Біяграфія

Магіла Зайцава на Усходніх могілках Мінска.

Нарадзіўся 25 сакавіка 1923 года[1] у сяле Крупкі Аршанскага павета Віцебскай губерні[2]. У 1940 годзе скончыў 9 класаў школы. У сакавіку-жніўні 1941 года прайшоў навучанне ў 121-й вучэбнай авіяэскадрыллі ГВФ (гарады Гомель і Акцюбінск).

У арміі са жніўня 1941 года. У верасні 1943 года скончыў Чкалаўскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў(руск.) бел. (горад Арэнбург). У верасні-кастрычніку 1943 года — лётчык 2-й вучэбна-трэніровачнай авіяцыйнай эскадрыллі (горад Дзмітраў Маскоўскай вобласці). З кастрычніка 1943 года служыў лётчыкам і старэйшым лётчыкам у штурмавым авіяпалку, які знаходзіўся ў тыле на даукамплектаванні (у пасёлку Міхнёва Маскоўскай вобласці).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны: у лютым 1944 — маі 1945 — старшы лётчык і камандзір звяна 996-га штурмавога авіяцыйнага палка 224-й штурмавой авіяцыйнай дывізіі 8-га штурмавога авіяцыйнага корпуса 8-й Паветранай Арміі (1-ы і 4-ы Украінскія франты). Удзельнічаў у Праскуроўска-Чарнавіцкай(руск.) бел., Львоўска-Сандамірскай(руск.) бел., Заходне-Карпацкай(руск.) бел., Мараўска-Астраўскай(руск.) бел. і Пражскай аперацыях. За час вайны зрабіў 185 баявых вылетаў на штурмавіку Іл-2 (з іх 140 — на штурмоўку жывой сілы і тэхнікі праціўніка), у 12 паветраных баях збіў 2 самалёты праціўніка.

За мужнасць і гераізм, праяўленыя ў баях, Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года старэйшаму лейтэнанту Мікалаю Зайцаву Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля вайны працягваў службу ў ВПС намеснікам камандзіраў авіяэскадрылляў ў штурмавым і знішчальным авіяпалках (у Львоўскай(руск.) бел. і Прыкарпацкай(руск.) бел. ваенных акругах). У 1950 годзе скончыў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы ВПС. Служыў камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка (у Беларускай і Паўночнай(руск.) бел. ваенных акругах).

З красавіка 1953 года служыў у марской авіяцыі камандзірам авіяэскадрыллі знішчальнага авіяпалка, намеснікам начальніка штаба знішчальнай авіядывізіі па камандным пункце і начальнікам штаба знішчальнага авіяпалка (ВПС Паўночнага флота). Асвоіў рэактыўныя знішчальнікі МіГ-15(руск.) бел. і МіГ-17(руск.) бел.. У 1958 годзе скончыў акадэмічныя курсы пры Ваенна-марской акадэміі. Працягваў служыць начальнікам штаба знішчальнага авіяпалка (ВПС Паўночнага флота). З чэрвеня 1960 г. падпалкоўнік М. Я. Зайцаў — у запасе.

У 1966 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт. Працаваў настаўнікам у школе ў Мінску, з 1967 года — выкладчыкам на кафедры філасофіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Жыў у Мінску. Памёр 18 лютага 2012 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Гэтая дата ўказана ў аўтабіяграфіі з асабістай справы М. Я. Зайцава. У двухтомніку «Героі Савецкага Саюза» ўказана дата нараджэння 10 сакавіка 1923 года, на надмагільным помніку — 28 сакавіка 1923 года
  2. Цяпер горад у Мінскай вобласці

Літаратура

Спасылкі

Мікалай Якаўлевіч Зайцаў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (44):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выпускнікі БДУ
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Прагі»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За службу Радзіме» ІІІ ступені
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Крупках
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Жукава
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кандыдаты філасофскіх навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 лютага
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»