wd wp Пошук:

Мікалай Уладзіміравіч Румак

Мікалай Уладзіміравіч Рума́к[1] (1 ліпеня 1941 — 8 ліпеня 1995) — вучоны ў галіне мікраэлектронікі, доктар тэхнічных навук (1986), прафесар (1988), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1991).

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Хойна (Пінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). У 1965 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. З 1967 года працаваў у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР, дзе вучыўся ў аспірантуры, займаў пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. З 1978 года на пасадзе загадчыка аддзела, з 1990 года — намеснік дырэктара інстытута па навуковай працы. Адначасова з 1988 года прафесар Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. У 1994—1995 гадах на пасадзе старшыні Камітэта па навуцы і тэхналогіях Міністэрства адукацыі і навукі Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац у галіне мікраэлектронікі, па распрацоўцы тэхналогіі вырабу інтэгральных мікрасхем, сінтэзу шматслойных кампазіцый метал-дыэлектрык-паўправаднік, распрацоўцы метадаў стварэння высакаякасных металічных, паўправадніковых і дыэлектрычных слаёў. Выканаў комплекс работ па развіццю тэорыі акіслення паўправаднікоў, даследаванню прыроды ўзаемадзеяння патокаў атамаў, іёнаў і выпраменьвання з паверхні цвёрдага цела. Аўтар каля 200 навуковых прац[2]. Сааўтар манаграфій «Зарядовые свойства МОП-структур» (1980), «Диэлектрические плёнки в твёрдотельной микроэлектронике»(1990).

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1984 года а стварэнне навуковых асноў, распрацоўку тэхналогіі і арганізацыю высокарэнтабельнай вытворчасці нізкапарогавых вялікіх інтэгральных схем камплементарных метал-вокісел-паўправаднік-структурах.

Зноскі

  1. БелЭн, 2001
  2. Станкевіч К. А. 75 гадоў з дня нараджэння Мікалая Уладзіміравіча РУМАКА

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУІР
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пінскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты НАНБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 ліпеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута НАНБ
Катэгорыя·Памерлі ў 1995 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў