wd wp Пошук:

Мікраэлектроніка

Мікраэлектроніка - гэта падраздзел электронікі, звязаны з вывучэннем і вытворчасцю электронных кампанентаў з геаметрычнымі памерамі характэрных элементаў парадку некалькіх мікраметраў і менш.

Узнікненне мікраэлектронікі ў пачатку 60-х гг. 20 стагоддзя было выклікана бесперапынным ўскладненнем функцый і пашырэннем абласцей прымянення электроннай апаратуры, што патрабавала памяншэння яе габарытных памераў і масы, павышэння хуткадзейнасці і надзейнасці. Аснову элементнай базы мікраэлектронікі складаюць інтэгральныя схемы (пераважна паўправадніковыя), якія выконваюць зададзеныя функцыі блокаў і вузлоў электроннай апаратуры, у якіх аб’яднан вялікі лік мікрамініяцюрных элементаў і электрычных злучэнняў[1].

Зноскі

  1. Вялікі энцыклапедычны політэхнічны слоўнік - мікраэлектроніка

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Электроніка