wd wp Пошук:

Мікалай Сцяпанавіч Цыбульскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Цыбульскі.

Мікалай Сцяпанавіч Цыбульскі (1920, в. Таўмач, Шполянскага раёна Чаркаскай вобласці30 лістапада 1943, в. Тарахаўка, Кармянскі раён Гомельскай вобласці, БССР) — камандзір батальёна 340-га гвардзейскага стралковага палка 121-й гвардзейскай стралковай дывізіі 3-й арміі Беларускага фронту, гвардыі маёр. Удзельнік вызвалення Беларусі ад нямецкіх войскаў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1920 годзе ў вёсцы Таўмач цяпер Шполянскага раёна Чаркаскай вобласці Украіны ў сям’і малодшага марскога афіцэра крэйсера «Вараг» Сцяпана Трыфанавіча Цыбульскага, у свой час ўзнагароджанага Георгіеўскім крыжам за адвагу. Украінец. Член ВКП(б) з 1942 года. Адукацыя сярэдняя.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У 1941 годзе скончыў Кіеўскае ваеннае пяхотнае вучылішча. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну са снежня 1941 года.

22 лістапада 1943 года пры вызваленні Кармянскага раёна Гомельскай вобласці батальён Цыбульскага 340-га гвардзейскага стралковага палка (121-я гвардзейская стралковая дывізія, 3-я армія, Беларускі фронт) прарваў варожую абарону, фарсіраваў раку Сож. Пасля батальёнам былі вызваленыя вёскі Ліцвінавічы і Каратыш. Таксама былі адбітыя 8 контратак пры вызваленні гарадскога пасёлка Карма. Пасля фарсіравання ракі батальён авалодаў апорнымі пунктамі ля вёсак Чырвоны Бор і Чырвоная Ветка, забяспечыўшы разгортванне і ўступленне ў бой галоўных сіл 340-га гвардзейскага стралковага палка[1].

30 лістапада 1943 года пры адбіцці варожай контратакі каля вёскі Тарахаўка Кармянскага раёна Гомельскай вобласці Цыбульскі Мікалай Сцяпанавіч загінуў у баі. Пахаваны на радзіме, у вёсцы Таўмач.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 3 чэрвеня 1944 года «за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкім захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі маёру Цыбульскаму Мікалаю Сцяпанавічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Узнагароды

Зноскі

  1. Библиотека «Люди и книги».

Спасылкі

Цыбульскі Мікалай Сцяпанавіч. Сайт «Героі краіны».

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Звянігародскім павеце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1920 годзе
Катэгорыя·Камандзіры батальёнаў у Вялікай Айчыннай вайне
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Чаркаскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў Кармянскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 30 лістапада
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна