wd wp Пошук:

Мікалай Пятровіч Вяршынін

Артыкул пра паэта. Пра консула БНР у Чэхаславакіі гл. Мікалай Вяршынін (консул БНР). У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вяршынін.

Мікола Вяршынін, поўнае імя Мікалай Пятровіч Вяршынін (нар. 20 мая 1940, Чэрвень) — беларускі паэт-сатырык.

Біяграфія

У дзяцінстве з бацькамі пераехаў на радзіму маці ў Рудзенскі раён (цяпер Пухавіцкі раён). У пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацькі М. Вяршыніна загінулі пад бамбёжкай, выхоўваўся спачатку ў цёткі, пасля ў дзіцячым доме. У 14 гадоў падаўся ў Мінск на вучобу, потым служыў у пагранічных войсках. Скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1958), гістарычны факультэт БДУ (1970). Працаваў інжынерам Мінскага падшыпнікавага завода, старшым інжынерам Мінскага трактарнага завода, вядучым інжынерам навукова-вытворчага аб’яднання «Прагрэс». Кіраваў літаратурнымі адзеламі рэдакцый заводскіх, абласной і рэспубліканскай газет.

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў падчас службы ў арміі, тады адбыўся і дэбют у друку. Упадабаны род паэзіі — сатыра і гумар. Піша байкі, фельетоны, гумарэскі, мініяцюры, каламбуры, эпіграмы. Аўтар зборнікаў сатырычнай паэзіі «Без віны вінаватыя» (1972), «Не сышліся характарамі» (1977), «Дагуляўся» (1981), «Нашто мне жаніціся» (1982), «У чужым воку» (1991), «Свой чалавек» (1993), «Сваё месца» (1994) і інш. Творы М. Вяршыніна ўвайшлі ў больш чым 20 калектыўных зборнікаў сатырычнай паэзіі і прозы. Пастаянна друкуецца ў газетах і часопісах, часта выступае на радыё і тэлебачанні.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Сатырыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чэрвені
Катэгорыя·Сатырыкі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Рудзенска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 мая
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя М. С. Высоцкага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ