wd wp Пошук:

Каламбур

Каламбу́р — невялікі (часцей у два ці чатыры радкі) гумарыстычны верш, пабудаваны на каламбурных, аманімічных ці амаграфічных рыфмах (або на тых і другіх адначасова). Вось прыклад каламбуру Н. Гілевіча:

Неяк раз са дна ракі Падняліся ў неба ракі. Вецер здзёр андаракі— І памерзлі небаракі. У апошні час пачаў развівацца жанр так званага літаратурнага каламбуру:

З недапісаным раманам Лез у класікі Раман. Кажуць, і сыны Рамана Пішуць той жа ўсё раман. (Хведар Жычка) Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Літаратурныя формы
Катэгорыя·Графіка верша
Катэгорыя·Моўныя гульні
Катэгорыя·Тропы