wd wp Пошук:

Мікалай Пракопавіч Пакроўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пакроўскі.

Мікала́й Прако́павіч Пакро́ўскі (26 красавіка (9 мая) 1909, с. Сарагожскае, Цвярская губерня4 жніўня 1976, Мінск) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у час Вялікай Айчыннай вайны камандзір партызанскага атрада «Беларусь», партызанскай брыгады «Беларусь», палкоўнік, Герой Савецкага Саюза (15.08.1944).

Біяграфія

Нарадзіўся 9 мая 1909 года ў сяле Сарагожскае Лапацінскай воласці Весьягонскага павета Цвярской губерні ў сялянскай сям’і.

У перыяд з 1922 па 1927 год жыў і пачаў працоўную дзейнасць у горадзе Ленінградзе. У 1927—1929 гадах дапамагае арганізоўваць у Вышнім Валачке працоўную сельскую камуну, дзе становіцца сакратаром камсамольскай ячэйкі. У 1931 годзе ўступіў у члены УКП(б), вучыўся ў савецка-партыйнай школе ў Цверы, па заканчэння якой быў накіраваны па камсамольскай лініі ў Беларусь. У 1931 годзе абраны сакратаром Ушацкага райкама камсамола, а ў 1933 годзе — Добрушскага райкама камсамола. Затым працаваў у ЦК камсамола Беларусі. З 1939 года 1-ы сакратар Рудзенскага райкама КП Беларусі. У гэтым жа годзе скончыў два курсы Мінскага педінстытута.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны застаўся на акупаванай тэрыторыі і стварыў партызанскі атрад «Беларусь», які дзейнічаў на тэрыторыі Мінскай вобласці, у сакавіку — чэрвені 1943 года камандаваў партызанскай брыгадай «Беларусь». Партызанамі пад яго кіраўніцтвам быў зруйнаваны Дукорскі палац Оштарпаў.

Пасля вызвалення Беларусі (19441950) — першы сакратар Барысаўскага гаркама КП(б)Б, быў пераведзен на пасаду другога сакратара, а з ліпеня 1950 па 1952 год — першы сакратар Баранавіцкага абласнога камітэта КП(б)Б.

У 19531960 гады быў інспектарам ЦК КПБ, з 1960 па 1971 — загадчык 1-м аддзелам СМ БССР.

Член ЦК КП(б)Б (19491952).

Памёр 4 жніўня 1976 года. Пахаваны на Усходніх могілках.

Узнагароды

Памяць

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Мікалай Пракопавіч Пакроўскі на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены ЦК КПБ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Першыя сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1909 годзе
Катэгорыя·Другія сакратары Баранавіцкага абкама КП Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Першыя сакратары Барысаўскага гаркама КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Цвярской губерні
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Асобы