wd wp Пошук:

Мікалай Міхайлавіч Чагін

Мікалай Міхайлавіч Чагін (1823—1909) — рускі архітэктар. Акадэмік архітэктуры, сапраўдны стацкі саветнік. Кіраваў будаўніцтвам праваслаўных храмаў на захадзе Расійскай імперыі (у асноўным тэрыторыя сучасных Літвы і Латвіі).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Арле, у небагатай сям’і гандляра абуткам. Скончыўшы гарадское трохкласнае вучылішча, па хадайніцтве мясцовага губернатара М. В. Васільчыкава[d] быў адпраўлены за казённы кошт вучыцца ў Пецярбургскі тэхналагічны інстытут. Скончыў яго ў 1845 годзе з сярэбраным медалём. Адразу ж паступіў на архітэктурныя курсы ў Пецярбургскую акадэмію мастацтваў, дзе ўзімку вучыўся маляванню і чарчэнню, улетку працаваў на будаўніцтве чыгункі Пецярбург — Масква.

У 1848 годзе Чагін атрымаў дыплом архітэктара. Неўзабаве паступіў на пасаду грамадзянскага інжынера пры Гродзенскай палаце дзяржаўных маёмасцяў. У 1850 годзе быў прызначаны архітэктарам па пабудове праваслаўных цэркваў у Віцебскай і Магілёўскай губернях. У 1850—1854 гадах ён перабудаваў і пабудаваў 124 аб’екты. 13 жніўня 1853 года савет Акадэміі мастацтваў узвёў яго ў званне акадэміка архітэктуры. Ён быў узнагароджаны ордэнамі Святой Ганны III ступені і Святога Станіслава III ступені.

З 3 кастрычніка 1864 года займаў пасаду віленскага губернскага архітэктара[1]. З’яўляўся прыхільнікам праваслаўнага архітэктурнага канона, з-за чаго быў у фаворы ў М. М. Мураўёва-Віленскага[2].

У 1885 годзе ў сувязі з адмовай губернатара Жамчужнікава[d] ў прадастаўленні адпачынку, сыходзіць у адстаўку.

Да 1880-х гадоў Сабор Святых Сымона і Ганны[d] ў Елгаве моцна састарэў і патрабаваў перабудовы. Гэтая задача была ўскладзена на Чагіна. У канцы 1888 года яго праект быў ухвалены, а ў пачатку 1890 года пачаліся будаўнічыя працы, якія скончыліся ў лістападзе 1892 года.

Адной з самых вядомых пабудоў Чагіна з’яўляецца Свята-Уваскрасенская царква[d] ў Фаросе (1892). Паводле яго праектаў пабудавана і рэканструявана шмат цэркваў, у тым ліку Петрапаўлаўскі сабор у Мінску[3].

Памёр Мікалай Міхайлавіч у доме свайго сына ў Санкт-Пецярбургу.

Праекты

Беларусь

Галерэя

Зноскі

  1. Памятная книжка Виленской губернии на 1866 год (руск.)
  2. 1 2 Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 80
  3. 120 год мастаку-авангардысту Уладзіславу Страмінскаму і іншыя падзеі. // Рэгіянальная газета, 15 лістапада 2013. (бел.)
  4. Выдатныя мясціны Архівавана 5 красавіка 2019.. // Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт, 16 снежня 2016. (бел.)
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Віленскія губернскія архітэктары
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1823 годзе
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арле
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Пахаваныя на Мікольскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага тэхналагічнага інстытута (да 1917 года)
Катэгорыя·Архітэктары Вільнюса
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1909 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў