wd wp Пошук:

Мікалай Мікалаевіч Тамашэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тамашэвіч.

Мікалай Мікалаевіч Тамашэ́віч (13 мая 1921, вёска Новыя Валосавічы, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 23 верасня 1983) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

М. М. Тамашэвіч нарадзіўся ў вёсцы Новыя Валосавічы (цяпер у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў і 2 курсы рачнога тэхнікума ў Мазыры. У Чырвонай Арміі з 1940 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Волхаўскім, Ленінградскім, Карэльскім франтах. Удзельнік абарончых баёў на тэрыторыі Латвіі, Эстоніі, абароны і прарыву блакады Леніграда, вызвалення Карэліі і Запаляр’я. У 1943 годзе скончыў курсы малодшых лейтэнантаў.

Экіпаж танка (7-я асобная гвардзейская танкавая брыгада) пад камандаваннем малодшага лейтэнанта М. М. Тамашэвіча вызначыўся 22 студзеня 1944 г. у ходзе баёў за вёску Кшэнціцы ў Ленінградскай вобласці: прарваў абарону праціўніка, трапіўшы ў акружэнне, на працягу 3-х дзён вёў абарону да падыходу асноўных сіл савецкай пяхоты.

У 1945 годзе М. М. Тамашэвіч скончыў Ленінградскую вышэйшую афіцэрскую бронетанкавую школу і працягваў службу ў Ленінградскай ваеннай акрузе (камандзір танкавага батальёна).

З 1956 г. капітан М. Тамашэвіч у запасе. Жыў і працаваў у Ленінградзе.

Узнагароды

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Танкісты Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Санкт-Пецярбургу