wd wp Пошук:

Мікалай Максімавіч Раганоўскі

Мікалай Максімавіч Рагано́ўскі[1] (руск.: Николай Максимович Рогановский; нар. 24 жніўня 1942) — матэматык і педагог, доктар педагагічных навук (1999), прафесар (1996).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сяле Новасімбірка (Кувандыкскі раён Арэнбургскай вобласці, Расія). У 1964 годзе скончыў Орскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Т. Р. Шаўчэнкі па спецыяльнасці «Матэматыка. Фізіка», у 1969 годзе — аспірантуру пры Навукова-даследчым інстытуце агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР[2]. З 1972[1] года працуе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Займаў пасаду дацэнта. З 1994[1] года прафесар кафедры методыкі выкладання матэматыкі факультэта матэматыкі і прыродазнаўства. У 1998 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «Научно-методические основы конструирования учебника геометрии средней школы»[2].

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па інтэграцыйных падыходах, сучасных тэхналогіях і методыцы навучання матэматыцы, праблемах школьнага падручніка матэматыкі, падручнікаў па геаметрыі для школ з паглыбленым вывучэннем матэматыкі.

Сярод публікацый:

Узнагароды і званні

Узнагароджаны граматай Міністэрства асветы БССР (1978), граматамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003, 2008, 2012), нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1998)[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 Вучоныя Беларусі. Раганоўскі, Мікалай Максімавіч (доктар педагагічных навук; матэматыка; нар. 1942)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дактары педагагічных навук
Катэгорыя·Матэматыкі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі педагагічных ВНУ Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Педагогі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выдатнікі адукацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак