wd wp Пошук:

Орск

Орск — горад у Расіі, у Арэнбургскай вобласці. Размешчаны ў паўднёвых адгор’ях Уральскіх гор пры ўпадзенні ракі Ор ва Урал. Апошні дзеліць горад на дзве часткі — еўрапейскую (Новы горад) і азіяцкую (Стары горад). У склад горада Орска ўваходзяць тры раёны: Ленінскі, Кастрычніцкі, Савецкі. Агульная плошча горада — 58,4 тыс. га. Орск — другі па колькасці насельніцтва (247,6 тыс. чалавек у 2005 годзе) горад Арэнбургскай вобласці. Нацыянальны склад: рускія — 80,5 %, украінцы — 4,1 %, татары — 4 %, казахі, немцы і інш.

Вядомыя асобы

Асноўны артыкул: Вядомыя асобы Орска

Зноскі

  1. Численность постоянного населения Российской Федерации по городам, поселкам городского типа и районам на 1 января 2010 г. (нявызн.) (недаступная спасылка). Росстат. Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 1 января 2010.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Орск
Катэгорыя·Гарады Арэнбургскай вобласці