wd wp Пошук:

Мікалай Кузьміч Навумчык

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Навумчык.

Мікалай Кузьміч Навумчык (19161994) — лётчык-ас, палкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Мікалай Навумчык нарадзіўся 15 ліпеня 1916 года ў Мінску. Пасля заканчэння сямі класаў школы працаваў спачатку на кандытарскай фабрыцы «Камунарка», затым на станкабудаўнічым заводзе. Паралельна з працай займаўся ў аэраклубе. У 1937 годзе Навумчык быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1938 годзе ён скончыў Барысаглебскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З ліпеня 1941 годзе — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[1].

Да лютага 1945 года гвардыі капітан Мікалай Навумчык камандаваў эскадрылляй 42-га гвардзейскага знішчальнага авіяпалка 216-й змешанай авіядывізіі 4-й паветранай арміі(руск.) бел. Паўночна-Каўказскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 270 баявых вылетаў, прыняў удзел у 39 паветраных баях, збіўшы 8 варожых самалётаў асабіста і яшчэ 8 — у складзе групы[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 1 мая 1943 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» гвардыі капітан Мікалай Навумчык быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» за нумарам 907[1].

У 1946 годзе Навумчык скончыў Ваенна-паветраную акадэмію[2]. Удзельнічаў у Парадзе Перамогі. Працягваў службу ў Савецкай Арміі. У 1957 годзе ў званні палкоўніка Навумчык быў звольнены ў запас. Жыў у Чарнігаве. Памёр 17 лютага 1994 годзе, пахаваны на Яцэўскіх могілках Чарнігава[1].

Быў узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Айчыннай вайны 1-й ступені, ордэнам Чырвонай Зоркі і шэрагам медалёў[1].

У Чарнігаве, на доме дзе ён жыў, усталявана мемарыяльная дошка[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Мікалай Кузьміч Навумчык на сайце «Героі краіны»
  2. Коллектив авторов. История командного факультета Военно-Воздушной академии имени Ю. А. Гагарина / В.Е. Зенков. — Москва, 2007 год. — С. 241. — 368 с. — ISBN 5-902908-02-7.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1916 годзе
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў Чарнігаве
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Выпускнікі Ваенна-паветранай акадэміі імя Ю. А. Гагарына
Катэгорыя·Ваенныя лётчыкі СССР
Катэгорыя·Удзельнікі Парада Перамогі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Афіцэры СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Палкоўнікі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1994 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску