wd wp Пошук:

Мікалай Дзмітрыевіч Бусел

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бусел. Мікалай Дзмітрыевіч Бусел (1 жніўня 1930, в. Радкоў, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць — 18 верасня 2005) — заслужаны машынабудаўнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі. Член Партыі камуністаў Беларускай.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і калгасніка. Бацька — Дзмітрый Бусел — быў рэпрэсаваны і ў 1956 годзе быў пасмяротна рэабілітаваны. У 1937 годзе пайшоў у Редковскую пачатковую школу, якую скончыў у 1941 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны сям’я апынулася ў Азарыцкім лагеры смерці. З 1946 года вучыўся ў сямігодке ў в. Валасовічы, якую скончыў у 1949 годзе. Па сканчэнню Бабруйскага аўтадарожнага тэхнікума у 1956 годзе быў скіраваны на Барысаўскі аўтарамонтны завод. Працаваў старшым майстрам, інжынерам-канструктарам, галоўным інжынерам завода. Паралельна вучыўся на аўтатрактарным факультэце Харкаўскага аўтадарожнага інстытута. Пасля трэцяга курса перавёўся на аўтадарожны факультэт Мінскага політэхнічнага інстытута, які скончыў у 1962 годзе.

У 1970 быў прызначаны дырэктарам завода аўтатрактарнага электраабсталявання (БАТЭ). Па яго ініцыятыве і пры падтрымцы ў Барысаве быў сфармавана футбольная каманда «БАТЭ».

У 1995 годзе стаў дэпутатам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання ад Барысаўска-Паўднёвай выбарчай акругі № 181 Мінскай вобласці [1]. Абіраўся дэпутатам у гарадскі Савет.

Узнагароды

Быў двойчы ўзнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976, 1986). У 1980 годзе было прысвоена званне «Заслужаны машынабудаўнік БССР». З групай адмыслоўцаў завода стаў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР (1988). Двойчы лаўрэат Прэміі савецкіх прафзвязаў ім. А. Бусыгіна.

Зноскі

  1. СПІС дэпутатаў Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь трынаццатага склікання, зарэгістраваных 19 снежня 1995 года дэпутаты, выбраныя 29 лістапада 1995 года Архівавана 20 кастрычніка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Акцябрскім раёне
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Памерлі 18 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня